Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Высоцкага забаранілі


Павал Левінаў
Павал Левінаў

Прадстаўнік БХК у Віцебскай вобласьці Павал Левінаў хацеў правесьці акцыю, прысьвечаную памяці актора і барда Ўладзімера Высоцкага. Але гарвыканкам ня даў на гэта дазволу.


Спадар Левінаў меркаваў зладзіць пікет 25 студзеня, у дзень народзінаў Высоцкага. Ён меўся выйсьці да абласной бібліятэкі і раздаваць мінакам улёткі з цытатамі зь песень вядомага расейскага творцы, бо лічыць ягоную грамадзянскую лірыку актуальнай і ва ўмовах сёньняшняга беларускага жыцьця.

Аднак намесьнік старшыні гарвыканкаму Павал Лосіч акцыю забараніў, зазначыўшы, што ў заяўцы трэба было пазначыць іншае месца правядзеньня — не каля бібліятэкі імя Леніна ў цэнтры гораду, а ў загарадным парку “Мазурына”, дзе ўлады заўжды прапануюць зьбірацца грамадзкім ды апазыцыйным актывістам і дзе ўзімку зусім не бывае людзей.

Такім чынам, на працягу двух апошніх месяцаў прадстаўнікі ўлады забаранілі ўжо трэцюю акцыю, якую зьбіраўся зладзіць віцебскі праваабаронца. Паводле Паўла Левінава, раней яму адмовілі ў правядзеньні акцыі да Міжнароднага дня правоў чалавека 10 сьнежня і не дазволілі павіншаваць мінакоў са сьвятам Божага Нараджэньня.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG