Ленінскі суд Магілёва прыпыніў разгляд грамадзянскай справы, распачатай на пазоў ініцыятыўнай групы па правядзеньні мясцовага рэфэрэндуму ў мікрараёне Саломінка супраць гарвыканкаму.
У пракуратуру Менскай вобласьці падрыхтаваны зварот з патрабаваньнем дазволіць грамадзкасьці азнаёміцца з пастановай аб спыненьні крымінальнай справы ў дачыненьні да вандалаў.
Вернікі дагэтуль не атрымалі пісьмовых аргумэнтаў гаспадарчага суду, які 13 студзеня адмовіў ім па ўсіх пунктах пазову. Яны зноў рыхтуюцца да абароны свайго храму.
Рыгор Васілевіч адзначае зьніжэньне злачыннасьці, але пры гэтым паведамляе пра чарговыя арышты карумпаваных чыноўнікаў.
Прадстаўнік БХК у Віцебскай вобласьці Павал Левінаў хацеў правесьці акцыю, прысьвечаную памяці актора і барда Ўладзімера Высоцкага. Але гарвыканкам ня даў на гэта дазволу.
Па абвінавачаньні ў хабарніцтве арыштаваны былы начальнік аддзелу ўласнай бясьпекі Генпракуратуры Макараў, а таксама былы начальнік Дэпартамэнту фінансавых расьследаваньняў КДК Анатоль Грамовіч.
Дырэктар расейскага Інстытуту правоў чалавека, сябра рады праваабарончага цэнтру “Мэмарыял” Валянцін Гефтэр пра адваката Станіслава Маркелава.
Толькі 1,9 адсотка гарадзкіх першаклясьнікаў краіны навучаецца сёлета па-беларуску. Гэта ў трыццаць разоў менш, чым у 1993-94 навучальным годзе.
Змагаючыся зь беспрацоўем, гарадзкія службы занятасьці прапануюць гарадзкім жыхарам пераехаць на вёску. Лідэрам у гэтым працэсе стала Віцебская вобласьць.
Сёньня першы дзень працы Барака Абамы на пасадзе прэзыдэнта ЗША. Напярэдадні за цырымоніяй інаўгурацыі назіралі сотні тысяч людзей, ў тым ліку і беларусы, якія жывуць ў ЗША.
Наколькі важны для карыстальнікаў прэзыдэнцкі інтэрнэт-рэсурс? Ці падтрымліваюць сувязь з выбарцамі праз адмысловыя інтэрнэт-старонкі кіраўнікі іншых краінаў?
Мясцовыя сябры Руху “За Свабоду” падалі ў Глыбоцкі райвыканкам заяўку на правядзеньне пікетаў дзеля падтрымкі адзінай у рэгіёне незалежнай газэты.
Напісаў заяву пракурору па-беларуску. І спытаўся, як хутка яе разгледзяць. Сакратарка мне й кажа: „Калі з праверкай, то месяц, але вы напісалі па-беларуску, таму разьбірацца яшчэ даўжэй будуць“.
Ініцыятыву актывістаў па ўсталяваньні шыльды ў гонар БНР падтрымалі сваімі подпісамі болей за шэсьцьсот магілёўцаў. Гарвыканкам адмовіў. Актывісты абскарджваюць.
20 студзеня ваенны камісарыят Пінску накіраваў актывіста руху “За свабоду” Ігара Салаўя на службу ў зэнітна-ракетную частку ля Івацэвічаў. Прызыўніка забралі пасьпешліва, раніцай.
У адладжаную сыстэму прыпісак былі ўцягнутыя камбайнэры, кіроўцы, якія адвозілі з палёў зерне, бухгальтары, эканамісты ды кладаўшчыцы.
Учора ў Маскве быў забіты вядомы расейскі адвакат Станіслаў Маркелаў. Разам зь ім загінула 25-гадовая журналістка “Новой газеты” Анастасія Бабурава.
Адбылася онлайн-канфэрэнцыя з моладзевымі актывістамі Франакам Вячоркам і Іванам Шылам.
Чаго можна чакаць ад новага прэзыдэнта ЗША? Ці зможа ён зьмяніць становішча ў эканоміцы, паўплываць на фінансавы крызіс, на сытуацыю ў Іраку, на дачыненьні зь Беларусьсю? На гэтыя пытаньні адказвалі гарадзенцы.
У Беларусі на кожных 100 працаўнікоў прыпадае 60 пэнсіянэраў. Ці задаволеныя беларускія пэнсіянэры сваім жыцьцём, ці лічаць пэнсійную сыстэму справядлівай?
Адвакат Маркелаў бараніў інтарэсы сям’і чачэнскай дзяўчыны Эльзы Кунгаевай, якую забіў палкоўнік Буданаў, нядаўна датэрмінова вызвалены.
Прачытаўшы прыватную перапіску й кантактныя дадзеныя, супрацоўнікі КДБ заявіліся ва ўнівэрсытэт і прапанавалі студэнту… уступіць у “Малады фронт”.
Маці асуджанага шклоўскага актывіста партыі БНФ Аляксандра Фёдарава пісьмова зьвярнулася да Аляксандра Лукашэнкі й генэральнага пракурора Рыгора Васілевіча з просьбай перагледзець крымінальную справу супраць яе сына й вызваліць яго.
Лідэр Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Зянон Пазьняк абнародаваў імёны маладзёнаў, якія валілі крыжы ў Курапатах.
Украіна і Расея выказалі спадзеў на падпісаньне сёньня дамовы, якая б аднавіла пастаўкі расейскага газу ў Эўропу. Учора ў Маскве пра гэта дамовіліся Юлія Цімашэнка і Ўладзімер Пуцін.
Сёньня кіраўнік навукова-дасьсьледчага цэнтру Мізэса Яраслаў Раманчук і кіраўнік сацыялягічнай лябараторыі “Новак” прафэсар Андрэй Вардамацкі прадставяць беларускаму ўраду свой плян паляпшэньня іміджу Беларусі. Прэзэнтацыю яны зробяць на паседжаньні міжведамаснай працоўнай групы. Упершыню за шмат гадоў ў яе ўключылі і незалежных экспэртаў
“Што вы думаеце пра спадчыну амэрыканскага прэзыдэнта Буша”. На гэтае пытаньне адказваюць жыхары Гомеля.
У двух раёнах Менскай вобласьці заведзеныя крымінальныя справы супраць мясцовых вэртыкальшчыкаў, якія, магчыма, былі зьвязаныя з былым пракурорам вобласьці Міхаіла Сьнегіром, арыштаваных за карупцыю.
Беларускія падзеі ў фатаздымках, 5 — 10 студзеня 2009 году.
У суботу ля дому Саюзу палякаў у Горадні сабралася каля 150-200 чалавек з Саюзу палякаў пад кіраўніцтвам Борыс.<img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />
У цэнтры Менску на дзясятым паверсе жылога дому № 42 на вуліцы Машэрава (былая Варвашэні) знайшлі авіяцыйную бомбу.
Беларуская інтэрнэт-супольнасьць — ці значная яна сіла, якая здольная ўплываць на сацыяльныя ці нават палітычныя працэсы ў грамадзтве?
Супрацоўнікі міліцыі Савецкага раёну адпусьцілі Арыну Вячорку пасьля складаньня пратаколу. У яе ўзялі пісьмовыя тлумачэньні наконт пабітага шкла ў ваенкамаце.
Яшчэ 29 кастрычніка была прынятая пастанова “Аб стварэньні грамадзкай каардынацыйнай рады ў сфэры СМІ”. Цяпер у складзе Рады адбыліся зьмены.
Летась беларускі ўрад аб’явіў пра вельмі амбітны плян прыватызацыі. Мяркуецца, што за тры бліжэйшыя гады ўласьніка зьменяць бадай ці не 600 дзяржаўных прадпрыемстваў, сярод іх нямала такіх, якія могуць лічыцца флягманамі беларускай індустрыі. Што ні сказаць — масавая прыватызацыя. Магчыма, што і шокавая.
Франак Вячорка: “У шпіталі, дзе я ляжаў, мяне зьбілі супрацоўнікі невядомых мне спэцслужбаў.”
Сёньня Ленінскі суд Магілёва пачаў разгляд пазову грамадзкага актывіста, былога кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Ігара Каваленкі супраць гарвыканкаму.
Чэхі і славакі сёньня згадваюць Яна Палаха, які 40 гадоў таму спаліў сябе на знак пратэсту супраць акупацыі ягонай краіны войскамі Варшаўскае дамовы.
Эфір 15 студзеня.
Першая намесьніца кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Натальля Пяткевіч абвяргае інфармацыю аб зьмене ў Беларусі пэнсійнага ўзросту.
Што б вы хацелі, каб прэзыдэнт ЗША Барак Абама зрабіў для Беларусі? ДЫСКУСІЯ НА СВАБОДЗЕ.
Конкурс “Чалавек году ў Віцебску-2008” зладзіла рэдакцыя сайту “Народныя Навіны Віцебска”, прапанаваўшы ўсім ахвотным узяць удзел у інтэрактыўным галасаваньні за адну зь сямі вызначаных асобаў.
Грамадзкі рэдактар Свабоды гэтага тыдня – адзін зь лідэраў беларускіх “зялёных”, кіраўнік грамадзянскай ініцыятывы "TERRA-Канвенцыя" Валер Дранчук. Сёньня спадар Валер дзеліцца сваімі развагамі пра блізкі краявід, ягоны стан і магчымасьці абароны ад маразму і запусьценьня.
Арыну Вячорку, маці Франака, трымаюць у міліцыі Савецкага раёну за разбітае шкло. Франак Вячорка накіраваўся ў міліцію Савецкага раёну, каб зьняць пабоі. <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />
У межах агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма!” у Горадні і Ваўкавыску прайшла прэзэнтацыя дакумэнтальна-публіцыстычнага фільму “Палякі”, зьнятага незалежнай тэлестудыяй “Брэндстар” пра польскую дыяспару ў Беларусі. Праз тыдзень фільм пакажуць у Менску, потым у Паставах, Глыбокім, іншых гарадах.
У Беларусі завяршаецца чарговы прызыў у войска, па выніках якога возьмуць 10 тысяч навабранцаў. Чаму маладыя палітыкі ня хочуць трапіць у іх лік?
Калектыўны зварот з патрабаваньнем вярнуць падпіску на газэту “Вольнае Глыбокае” накіраваны сёньня начальніку Глыбоцкага раённай пошты.
Сёньня ў суд Калінкавіцкага раёну позвай быў выкліканы сябра АГП Дзяніс Рабянок. Судовы выканаўца Антаніна Ўласава запатрабавала, каб беспрацоўны актывіст сплаціў 1 мільён 50 тысяч беларускіх рублёў штрафу, завочна вынесенага Ельскім раённым судом нібыта за парушэньне заканадаўства аб выбарах.
Сёньня ў афіцыйным друку апублікаваны закон аб сацыяльнай абароне пацярпелых ад Чарнобылю ды іншых радыяцыйных аварый. Што думаюць пра яго «чырнобыльцы»?
У Брусэлі адкрылася пано-інсталяцыя, якое Чэхія падаравала Эўразьвязу з нагоды свайго старшынёўства. Пано выклікала скандал. (ФОТА)
Загрузіць яшчэ