Сёньня ў Вільні ўшанавалі памяць Рамана Бандарэнкі. Беларусы ўсклалі кветкі і запалілі зьнічы каля беларускай амбасады.
Радыкальная палестынская групоўка ХАМАС, прызнаная тэрарыстычнай у ЗША і Эўразьвязе, аб’явіла аб прыпыненьні перамоваў аб вызваленьні ізраільскіх закладнікаў у сэктары Газа.
Кіева-Пячорская ляўра «па шматлікіх просьбах прыхаджан» вырашыла перайсьці на новаюліянскі каляндар, як гэта зрабіла раней Праваслаўная царква Ўкраіны. Пра гэта 12 лістапада паведаміў у Facebook выканаўца абавязкаў намесьніка Ляўры архімандрыт Аўраамій.
Дзясяткі тысяч чалавек выйшлі на дэманстрацыі ў розных гарадах Гішпаніі. Яны пратэстуюць супраць плянаў Пэдра Санчэса, выканаўцы абавязкаў прэм’ер-міністра, даць амністыю арганізатарам рэфэрэндуму аб незалежнасьці Каталёніі ў 2017 годзе, які гішпанскія ўлады прызналі незаконным.
Міністэрства абароны Ізраілю паведаміла пра падпісаньне ўгоды з Фінляндыяй пра пастаўку сыстэмы супрацьракетнай абароны «Прашча Давіда». Сума ўгоды, якую ізраільскія ўлады назвалі «гістарычнай», склала 1,3 мільярда шэкеляў (каля 315 мільёнаў эўра). Такая збройная сыстэма ўпершыню прадаецца за мяжу.
11 лістапада ў Мелітопалі партызаны падарвалі штаб сіл РФ, гаворыцца ў паведамленьні Галоўнага ўпраўленьня выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны.
У Чэхіі распачалі 384 крымінальныя справы за публічную падтрымку вайны Расеі супраць Украіны, заявіў прэс-сакратар паліцыі краіны Ондржэй Мораўчык.
У парафіях Малдовы ідуць дыскусіі пра мэтазгоднасьць далейшага знаходжаньня ў складзе Расейскай праваслаўнай царквы.
12 лістапада адзначаецца Міжнародны дзень салідарнасьці зь Беларусьсю, у трэцюю гадавіну сьмерці Рамана Бандарэнкі.
На гадавіну вызваленьня Херсону ад расейскіх акупантаў расейскі бок нанёс па ўкраінскім горадзе чарговы ўдар.
Шчырая размова Свабоды з Вольгай Кучарэнкай, сястрой жыхара менскай «плошчы Перамен» Рамана Бандарэнкі, які загінуў пасьля нападу і выкраданьня з боку прыхільнікаў Лукашэнкі.
На 3-ю гадавіну гібелі менчука Рамана Бандарэнкі пасьля зьбіцьця, праваабарончая ініцыятыва выдала інфармацыйна-аналітычны агляд аб забойствах з палітычнай матывацыяй у краіне.
Калі грамадзянін ня зьвернецца па іх, дакумэнты адправяць па месцы прапіскі ў Беларусь.
12 лістапада 2023 году спаўняецца 400 гадоў з дня забойства ў Віцебску праваслаўнымі мяшчанамі полацкага ўніяцкага архібіскупа Язафата Кунцэвіча. Нагода праверыць сябе — што вы ведаеце пра гісторыю грэка-каталіцкай царквы ў Беларусі, да якой належаў Язафат Кунцэвіч. Адкажыце на пытаньні тэсту.
Вядомаму чэскаму палітыку, які прыяжджаў і ў Беларусь, было 85 гадоў.
Ні перамогі, ні паразы: менавіта так можа скончыцца вайна паміж Расеяй і Ўкраінай. Чаму палітыкі, аналізуючы падзеі на полі бою, усё часьцей згадваюць досьвед Першай сусьветнай вайны.
Пры гэтым ня ўсе з выступоўцаў гатовыя разарваць дыпляматычныя адносіны з Ізраілем.
13 лістапада распачынаецца кінафэстываль краін Паўночнай Эўропы і Балтыі «Паўночнае зьзяньне». Даведаліся ў заснавальніцы і дырэктаркі Волі Чайкоўскай, якія там будуць фільмы, дыскусіі і імпрэзы.
Падзеі 12 лістапада ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Украінскі палкоўнік Раман Чарвінскі, які служыў у Сілах спэцапэрацый Украіны, па ўсёй верагоднасьці, каардынаваў апэрацыі падрыву газаправодаў «Паўночны паток». Аб гэтым пішуць выданьні The Washington Post і Der Spiegel са спасылкай на крыніцы.
Падчас кангрэсу Партыі эўрапейскіх сацыялістаў у гішпанскай Малазе Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася з канцлерам Нямеччыны Олафам Шольцам.
Так навукоўцы інтэрпрэтавалі вынік галасаваньня. Сон-траву выбралі расьлінай году.
105-я ўгодкі незалежнасьці краіны адзначылі ў суботу ў Польшчы.
Іх публікуе праваабарончы сайт «Вясна».
Пракуратура Масквы праводзіць праверку выказваньняў журналіста Юрыя Дудзя ў яго нядаўнім інтэрвію з расейскай сьпявачкай Вікторыяй Цыгановай і яе мужам Вадзімам.
Прафэсіяналізм — не на першым месцы.
У цэнтры Лёндану ў суботу праходзіць марш у падтрымку палестынцаў, які сабраў каля 300 тысяч удзельнікаў, паведамляе ВВС.
11 лістапада на «Віцебскдрэве» адбылася ўспышка пылапаветранай сумесі з наступным гарэньнем у цэху МДФ, паведамілі ў МНС Беларусі.
Выканаўчы сакратар Беларускай фэдэрацыі цяжкай атлетыкі Віталь Крэйдзіч расказаў, як беларускія спартоўцы выступалі ў нэўтральным статусе на спаборніцтвах у цяжкай атлетыцы.
У выніку вайны ў Ізраілі з 7 кастрычніка загінулі 1200 чалавек, 240 чалавек знаходзяцца ў закладніках у баевікоў ХАМАС. Паводле падкантрольнага ХАМАС міністэрства аховы здароўя Газы, з палестынскага боку загінулі больш за 11 тысяч чалавек.
За 10 лістапада Польшча, Літва і Латвія не дазволілі нелегальна прабрацца на свае тэрыторыі 90 мігрантам зь тэрыторыі Беларусі.
Раніцай 11 лістапада расейскія войскі запусьцілі балістычную ракету «Іскандэр» па Кіеве, яе зьбілі на падлёце ў сталіцу, гаворыцца ў паведамленьні гарадзкой вайсковай адміністрацыі. Улады Кіеўшчыны паведамляюць пра наступствы ўдараў па вобласьці балістычнымі ракетамі.
«Адносіны з Захадам кепскія? Ня страшна. Беларусь выручаць краіны „далёкай дугі“», — ці праўдзівыя гэтыя заявы беларускіх уладаў? — Разьбіраемся.
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
У Кракаве завяршыўся Тыдзень Дзядоў, у праграме якога былі розныя мастацкія імпрэзы. У іх брала чынны ўдзел беларуская мастачка і паэтка Натальля Борд. Пагаварылі зь ёю пра нязвыклы спосаб штогадовага восеньскага ўшанаваньня памяці продкаў, жыцьцё і творчасьць на чужыне ды самую запаветную мару.
У Разанскай вобласьці Расеі 11 лістапада сышлі з рэек 19 вагонаў грузавога цягніка.
Усе бандэролі і пасылкі, адпраўленыя ў Беларусь фізычным асобам з тэрыторыі Эўразійскага саюзу, плянуюць правяраць да дастаўкі спажыўцам.
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
Паводле розных ацэнак, пасьля жніўня 2020 году зь Беларусі зьехалі сотні тысяч чалавек. Вялікая частка зь іх не вяртаецца ў краіну, баючыся палітычнага перасьледу.
Аляксандар Лукашэнка 10 лістапада падпісаў указы, якія ўносяць зьмены ў дзейнасьць ягонага фонду па падтрымцы культуры і мастацтва і рэгулююць падыходы да заахвочваньняў спэцыяльнымі прэміямі дзеячаў культуры і мастацтва, а таксама спартоўцаў.
З 17 па 24 лістапада ў Менску пройдзе XXIX Міжнародны кінафэстываль «Лістапад». Цягам чвэрці стагодзьдзя ён быў сапраўднай падзеяй для кінаманаў. Што зьмянілася і чаго чакаць ад сёлятняга «Лістападу», даведаліся ў кінакрытыка Ірэны Кацяловіч.
Падзеі 11 лістапада ў беларускай і сусьветнай гісторыі
Беларусь — адзіная краіна ў сьвеце, якая працягвае сьвяткаваць дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі.
Прэм’ер-міністар Вугоршчыны Віктар Орбан заявіў, што не падтрымлівае перамоваў аб будучым сяброўстве Ўкраіны ў Эўрапейскім Зьвязе, даўшы яшчэ раз зразумець, што ягоная краіна можа стаць галоўнай перашкодай на шляху Кіева да ўступленьня ў ЭЗ.
Грамадзяне Беларусі ў Нямеччыне могуць прэтэндаваць на «праязны дакумэнт для іншаземцаў», калі дакажуць, што ім небясьпечна ехаць па пашпарт на радзіму.
Прадстаўніца АБСЭ па пытаньнях свабоды СМІ Тэрэза Рыбэйру амаль за тры гады сваёй працы на пасадзе так і не змагла наведаць Беларусь, але ўважліва сочыць за падзеямі ў краіне.
Перагрэў беларускай эканомікі ўзмацняе інфляцыйны ціск і нясе новыя пагрозы для яе стабільнасьці. Стрымліваць інфляцыю робіцца цяжэй, а курс беларускага рубля на гэтым фоне можа зьнізіцца.
Прадстаўнікі галоўных апазыцыйных партыяў Польшчы падпісалі кааліцыйную дамову.
10 лістапада ўпершыню за 30 гадоў пры ўладзе Аляксандар Лукашэнка сустракаўся зь лідэрамі палітычных партый. Што вельмі адметна. Бо ў той сыстэме, якую ён стварыў, месца партыям увогуле няма. Палітычныя партыі ў аўтарытарным рэжыме асабістай улады — пятае кола дзяржаўнага возу.
Загрузіць яшчэ