Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Лёндане пачаўся буйны марш у падтрымку палестынцаў. ФОТА


Марш у Лёндане ў падтрымку палестынцаў
Марш у Лёндане ў падтрымку палестынцаў

У цэнтры Лёндану ў суботу праходзіць марш у падтрымку палестынцаў, які сабраў каля 300 тысяч удзельнікаў, паведамляе ВВС.

Напярэдадні брытанскі ўрад заклікаў адмяніць акцыю пад назвай «Нацыянальны марш за Палестыну», бо мерапрыемства супала зь Днём памяці загінулых — 11 лістапада ў краіне штогод памінаюць усіх, хто загінулі ў войнах з удзелам Вялікабрытаніі.

Цяперашні марш — чацьвёрты пасьля кастрычніцкай атакі палестынскай радыкальнай групоўкі ХАМАС супраць Ізраілю (ХАМАС прызнаны тэрарыстычнай арганізацыяй у ЗША і краінах ЭЗ — РС.). Да дзяжурства прыцягнутыя амаль дзьве тысячы паліцыянтаў.

Тры папярэднія такія выступы прайшлі параўнальна мірна — было каля 100 затрыманьняў на сотні тысяч удзельнікаў, у асноўным за выказваньне падтрымкі ХАМАСу, які з Брытаніі забаронены як тэрарыстычная арганізацыя, альбо за транспаранты з абразьлівымі лёзунгамі. Падчас сёньняшняй акцыі затрымалі каля 80 чалавек.

Плякаты ў падтрымку Палестыны
Плякаты ў падтрымку Палестыны

Як паведамлялася, марш закліканы прадэманстраваць падтрымку палестынскаму насельніцтву ад таго часу, як Ізраіль у адказ на атаку пачаў паветраны і наземны наступ у сэктары Газа. ЦАХАЛ ставіць за мэту поўнае зьнішчэньне групоўкі, якая кантралюе сэктар, і яе інфраструктуры. Ізраільскія ўлады ня раз заклікалі цывільнае насельніцтва эвакуявацца на поўдзень тэрыторыі, каб ня стаць «жывымі шчытамі» для экстрэмістаў, і заяўляюць аб садзейнічаньні ў дастаўцы ў рэгіён гуманітарных грузаў.

Pro-Palestinian demonstration is set to be held in London
Удзльнікі маніфэстацыі
  • Ахвярамі нападу ўзброеных членаў ХАМАС на поўдзень Ізраіля 7 кастрычніка сталі больш як 1400 чалавек, больш як 200 — узятыя ў закладнікі.
  • Многія краіны заклікаюць да спыненьня агню ў Газе, указваючы на тое, што ў выніку бамбардзіровак і наземнай апэрацыі гіне мноства мірных жыхароў. Па дадзеных кантраляванага ХАМАС міністэрства аховы здароўя, колькасьць ахвяраў у сэктары Газа дасягнула 11 тысяч, але незалежных пацьверджаньняў гэтаму няма.

Артадаксальныя габрэі стаяць са сваімі транспарантамі ўздоўж маршруту шэсьця
Артадаксальныя габрэі стаяць са сваімі транспарантамі ўздоўж маршруту шэсьця

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG