Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінская вайсковая выведка паведаміла пра падрыў расейскага штабу ў акупаваным Мелітопалі


Чыгуначны вакзал у Мелітопалі, архіўнае фота
Чыгуначны вакзал у Мелітопалі, архіўнае фота

11 лістапада ў Мелітопалі партызаны падарвалі штаб сіл РФ, гаворыцца ў паведамленьні Галоўнага ўпраўленьня выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны.

«Акцыя помсты, якую правялі прадстаўнікі мясцовага руху супраціву, праходзіла ў захопленым расейцамі памяшканьні „Новай пошты“, разьмешчанай на вуліцы Дзьмітрыя Данцова», — гаворыцца ў паведамленьні.

У ведамстве заяўляюць, што «напад быў учынены падчас сустрэчы супрацоўнікаў ФСБ і Расгвардыі». Паводле ўкраінскага боку, былі забітыя прынамсі тры расейскія афіцэры.

  • Незалежная праверка інфармацыі пра ваенныя дзеяньні, якую даюць афіцыйныя асобы розных бакоў, не заўсёды магчымая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG