Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фінляндыя першай у сьвеце набыла ізраільскую супрацьракетную сыстэму «Прашча Давіда»


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Міністэрства абароны Ізраілю паведаміла пра падпісаньне ўгоды з Фінляндыяй пра пастаўку сыстэмы супрацьракетнай абароны «Прашча Давіда». Сума ўгоды, якую ізраільскія ўлады назвалі «гістарычнай», склала 1,3 мільярда шэкеляў (каля 315 мільёнаў эўра). Такая збройная сыстэма ўпершыню прадаецца за мяжу.

«Гэта адна зь вядучых у сьвеце сыстэм для перахопу сучасных пагроз, у тым ліку балістычных і крылатых ракетаў, самалётаў і бесьпілётнікаў», — гаворыцца ў заяве міністэрства абароны Ізраілю.

Сыстэма супрацьракетнай абароны «Прашча Давіда» распрацавана ізраільскай кампаніяй Rafael сумесна з амэрыканскай Raytheon. Яна здольная перахопліваць ракеты з далёкасьцю пуску ад 40 да 300 кілямэтраў. «Прашча Давіда» заступіла на баявое дзяжурства ў Ізраілі ў красавіку 2017 году і ўпершыню была выкарыстаная ў траўні 2023-га.

Урад Фінляндыі заявіў пра намер набыць «Прашчу Давіда» ў красавіку 2023 году — пасьля ўступленьня краіны ў NATO.

Міністэрства абароны Фінляндыі заявіла, што новая вайна ў сэктары Газа не паўплывае на пагадненьне аб пастаўках ізраільскіх сыстэм супрацьракетнай абароны. Аднак самі пастаўкі маюць адбыцца толькі ў канцы 2020-х гадоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG