«384 выпадкі — гэта ўсё, з чым мы сутыкнуліся. Некаторыя зь іх затым перайшлі ў стадыю вылучэньня абвінавачаньня канкрэтнай асобе, і гэта 99 выпадкаў. Сярод іх мы ўлічваем і тыя, якія ўжо завершаны», — сказаў ён.
121 справа «датычыцца ўхваленьня і іншых форм прасоўваньня рухаў або тэрарыстычных арганізацый», растлумачыў Мораўчык. Некаторыя былі заведзены ў сувязі з падтрымкай дзеяньняў, «накіраваных на падаўленьне правоў і свабодаў чалавека» і па іншых абвінавачаньнях.
Як адзначыў генэральны пракурор Чэхіі Ігар Стржыж, справы аб магчымай падтрымцы расейскай агрэсіі ва Украіне могуць разглядацца па двух артыкулах — аб «ухваленьні злачынства» і «адмаўленьні, ухваленьні і апраўданьні генацыду».
«Калі хтосьці публічна — у тым ліку на дэманстрацыях, у інтэрнэце або сацыяльных сетках — выкажа адабрэньне атакам РФ на Украіну або ў гэтым кантэксьце выкажа падтрымку або пахваліць вядучых прадстаўнікоў РФ, яму таксама можа пагражаць крымінальная адказнасьць пры пэўных умовах», — заявіў ён.
Паліцыя Чэхіі таксама адсочвае магчымыя злачынствы, зьвязаныя з вайной Ізраілю з ХАМАС. Але спэцыяльнай статыстыкі па такіх канфліктах не вядзецца, удакладніў Мораўчык. Паводле ягоных зьвестак, пакуль што паліцыя зарэгістравала 14 выпадкаў экстрэмізму з «антысэміцкім кантэкстам».