Помнік Аляксандру Неўскаму, які паставілі днямі ў Менску, зьяўляецца ня толькі манумэнтальнай прапагандай «русского мира», але і мастацкай халтурай, якая псуе культурны ляндшафт у Менску, лічыць гісторык і сацыёляг Аляксей Ластоўскі. Ён упэўнены, што ў будучыні гэты помнік давядзецца прыбраць.