У эканамічным судзе Гомельскай вобласьці 6 кастрычніка пачаў разглядацца пазоў мясцовага мясакамбінату да навіннага парталу «Сильные новости» аб абароне дзелавой рэпутацыі.
1470 «новых» рублёў, альбо 70 базавых велічынь. Такі штраф прысудзіў 6 кастрычніка судзьдзя Цэнтральнага раённага суду Міхаіл Хома актывісту руху салідарнасьці «Разам» Вячаславу Сіўчыку.
Суд Кастрычніцкага раёну Менску вынес рашэньне пакараць грамадзкіх актывістаў Аляксандра Макаева і Зьмітра Захарэвіча штрафамі 50 і 30 базавых велічыняў адпаведна — 1050 і 630 рублёў.
Судзьдзя Алена Рудніцкая ў судзе Маскоўскага раёну Менску прыняла рашэньне перадаць справу журналіста Associated Press Юрася Карманава ў эканамічны суд Менску, паведамляе з залі суду карэспандэнт Свабоды.
Суд Маскоўскага раёну Менску пачаў разглядаць пазоў ААТ «Мілкавіта» супраць журналіста Associated Press Юрася Карманава аб абароне дзелавой рэпутацыі.
Калегія Вярхоўнага суду не задаволіла апэляцыйную скаргу на прысуд Сяргея Вострыкава, якога Гомельскі абласны суд у траўні асудзіў на сьмерць.
У Маскоўскім акруговым вайсковым судзе сёньня пачаліся слуханьні па сутнасьці справы аб забойстве Барыса Нямцова. Абвінавачаныя ўжо дастаўленыя ў суд.
У Маскоўскім акруговым ваенным судзе ў панядзелак пачынаюцца слуханьні ў справе аб забойстве Барыса Нямцова.
Беларускі журналіст і каардынатар курсаў «Мова Нанова» Глеб Лабадзенка атрымаў ад СТАА «Юнайтэд Компані» ліст, у якім кампанія просіць прабачэньня за расейскамоўны ліст у адказ на беларускамоўную скаргу.
Суд Маскоўскага раёну Берасьця 30 верасьня пакараў 54-гадовую жанчыну за жорсткае абыходжаньне з жывёлай, якое стала прычынай гібелі.
На лаве падсудных 55-гадовы Аляксандар Радкевіч, раней засуджаны, які жыве ў Менску на Магілёўскай вуліцы і стаіць на ўліку як залежны ад алькаголю. Вядзе працэс судзьдзя Аляксандар Рудэнка.
Жыхар Магілёва Станіслаў Паўлінковіч атрымаў афіцыйнае паведамленьне пра тое, што суд заняўся ягонай справай.
Суд у Лёндане прад’явіў абвінавачваньні брытанцу Бэнджамэну Стымсану ў сувязі з магчымым удзелам у ваенным канфлікце на ўсходзе Ўкраіны на баку самаабвешчаных «ДНР» і «ЛНР».
Судовыя выканаўцы прыйшлі ў кватэру сустаршыні руху салідарнасьці «Разам» Алеся Макаева, каб перапісаць маёмасьць. Як распавёў Свабодзе Макаеў, маёмасьць зьбіраюцца сканфіскаваць за нясплату штрафаў, выпісаных раней за ўдзел у палітычных акцыях.
Мілюкова прызналі вінаватым у парушэньні артыкула 415 Крымінальнага кодэксу — «Ухіленьне ад адбыцьця пакараньня ў выглядзе абмежаваньня волі».
У Стоўпцах не адбыўся суд у адміністрацыйнай справе дырэктара запраўкі United Company Віталя Кулака. Дырэктару пагражае ад 20 да 50 базавых велічыняў штрафу за парушэньне парадку распаўсюду інфармацыі.
27 верасьня суд Чыгуначнага раёну Гомеля пакараў штрафам у 3 базавыя велічыні (63 рублі) апазыцыйнага актывіста Ўладзімера Няпомняшчых.
11 кастрычніка суд Цэнтральнага раёну Менску (судзьдзя Валеры Есьман) пачне разгляд крымінальнай справы супраць раварыста Зьмітра Паліенкі.
Падатковая патрабуе 146 мільёнаў недэнамінаваных рублёў зь лідзкага прадпрымальніка, якога 5 гадоў таму прызналі чыстым ад даўгоў.
Судзьдзя Кастрычніцкага райсуду Ўладзімер Царыкаў прызнаў віцебскіх актывістаў парушальнікамі парадку правядзеньня масавых акцыяў.
5 кастрычніка ў судзе Маскоўскага раёну Менску пачнецца разгляд пазову ААТ «Мілкавіта» супраць журналіста Associated Press Юрася Карманава аб абароне дзелавой рэпутацыі.
14 кастрычніка Менскі гарадзкі суд пачне разгляд крымінальнай справы заснавальніка і аўтара сайту 1863x.com Эдуарда Пальчыса.
Актывістаў Леаніда Кулакова і Максіма Вінярскага аштрафавалі за расьцяжку з патрабаваньнем сумленных выбараў
Суд Маскоўскага раёну Менску 23 верасьня пакараў былога кандыдата ў дэпутаты ад Партыі БНФ Алеся Таўстыку штрафам у 35 базавых (735 рублёў) за акцыю па перадачы ў Менгарвыканкам заявак на перадвыбарчыя пікеты.
Былога прэм’ер-міністра Грузіі Вано Мэрабішвілі прызналі вінаватым яшчэ ў адным злачынстве і асудзілі на шэсьць з паловай гадоў турмы.
Судзьдзя Кастрычніцкага райсуду Ўладзімер Царыкаў абвясьціў перапынак у судовым працэсе над Тацянай Севярынец, Аленай Шабуняй і Георгіем Станкевічам.
Суд Маскоўскага раёну Менску 18 жніўня пакараў штрафам 50 базавых велічынь (1050 рублёў) актывіста Вячаслава Касінерава.
Былы дзяжурны памочнік Сагановіч: Каб на «Валадарцы» прывязвалі да ложка? Такога не было!
11 мужчынаў рэгулярна гвалцілі, рабавалі і зьбівалі прастытутак цягам двух год (у 2013—2014 гадах), называючы гэта «суботнікамі». Ад іх дзеяньняў пацярпелі прынамсі 11 жанчын, якія зьвярнуліся ў міліцыю.
Падчас акцыі кандыдаты зь бінтамі на галовах пікетавалі Менгарвыканкам – яны 50 разоў хадзілі ў будынак і падавалі заявы на кожны пікет.
У суд па справе аб сьмерці Ігара Пцічкіна ў менскім СІЗА № 1 сёньня прывялі сьведку Рычарда Леанідавіча Барткевіча (паводле зьвестак з суду, сына «песьняра» Леаніда Барткевіча).
У Маскоўскім судзе аднавіўся працэс у справе аб сьмерці на «Валадарцы» вязьня Ігара Пцічкіна.
Позвы ў Кастрычніцкі райсуд атрымалі Алена Шабуня, Тацяна Севярынец і Георгі Станкевіч, якіх вінавацяць у несанкцыянаваным пікетаваньні.
Сёньня ў У Маскоўскім судзе Менску працягваецца працэс па справе сьмерці на «Валадарцы» ў 2013 годзе менчука Ігара Пцічкіна. Сёньня дапытаюць ахоўнікаў ізалятару ў якасьці сьведак на працэсе над фэльчарам Аляксандрам Крыловым, які абвінавачваецца ў неаказаньні дапамогі, што прывяло да сьмерці вязьня.
У Маскоўскім судзе Менску працягваецца працэс па справе сьмерці на «Валадарцы» ў 2013 годзе менчука Ігара Пцічкіна.
Менскі гарадзкі суд пачаў 16 верасьня разгляд крымінальнай справы адносна Вячаслава Давыдовіча. Суд праходзіць у закрытым рэжыме.
Фэльчар укалоў Пцічкіну галапэрыдол і не запісаў гэта ў журнал Аляксандар Крылоў расказаў пра падзеі раніцы 4 жніўня і патлумачыў, чаму вырашыў увесьці Пцічкіну моцны заспакаяльнік — галапэрыдол.
Чыж знаходзіўся за кратамі з сакавіка 2016 года, яму пагражала да 7 год з канфіскацыяй. Магчыма, ён выплаціў звыш $12 млн шкоды.
Суд Фрунзенскага раёну Менску яшчэ 15 жніўня вынес прысуд адносна мужчыны 19 год і дзяўчыны 17 год, якія займаліся сэксам на вуліцы Скрыпнікава, што ў менскім раёне Сухарава.
Баранавіцкі грамадзкі актывіст Рыгор Грык атрымаў пратакол за правядзеньне несанкцыянаванай масавай акцыі. Дата разгляду справы ў судзе пакуль невядомая.
У Фрунзенскім судзе Менску завяршыўся працэс па гучнай справе раварыста, які зьбіў мінака бэйсбольнай бітай.
Экс-гендырэктар хакейнага клюбу «Дынама-Менск» Максім Суботкін зьвяртаўся са сьледчага ізалятара да Аляксандра Лукашэнкі з прашэньнем аб памілаваньні, але яму было адмоўлена.
Сьвярдлоўскі абласны суд вырашыў адпусьціць са сьледчага ізалятару пад хатні арышт відэаблогера Руслана Сакалоўскага, які лавіў пакемонаў у храме ў Екацярынбургу.
У Першамайскім судзе Менску 8 верасьня пачнецца працэс па справе былога гендырэктара «Дынама-Менск» Максіма Суботкіна.
У Маскоўскім судзе Менску агалошаны прысуд экс-гендырэктару баскетбольнага клюбу Цмокі-Менск Канстанціну Шараверу.
Грынкевічу пагражае 9 гадоў калёніі. Пацярпелы ня хоча яму дараваць і просіць максымальнага пакараньня.
У Фрунзэнскім судзе Менску пачаўся працэс па справе менскага раварыста, які ўдарыў мінака бэйсбольнай бітай. На лаве падсудных — 30-гадовы Анатоль Грынкевіч, індывідуальны прадпрымальнік. Пацярпелы — Васіль Дземідовіч, яму 17 гадоў.
Дырэктар краязнаўчага выдавецтва «Рыфтур», беларускі фатограф і дасьледчык прыроды Сяргей Плыткевіч накіраваў адкрыты ліст старшыні Вярхоўнага суду Рэспублікі Беларусь Валянціну Сукалу.
7 верасьня ў Маскоўскім судзе Менску будзе абвешчаны прысуд былому гендырэктару баскетбольнага клюбу «Цмокі-Менск» Канcтанціну Шараверы, якога абвінавачваюць ў крадзяжы грошай клюбу праз злоўжываньне службовым становішчам.
Рашэньне па справе блогера Антона Матолькі — гэта не судовы прэцэдэнт, які будзе абавязковы для прымяненьня іншымі беларускімі судамі ў аналягічных справах. Але такая судовая практыка ўсё роўна не на карысьць аўтараў.
Загрузіць яшчэ