Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За зьдзекі з прастытутак 11 мужчынаў атрымалі 7—13 год калёніяў


Менскі раённы суд па выніках закрытага працэсу вынес 21 верасьня прысуд 11 жыхарам Пухавіцкага раёну, паведамлялася ў навінах тэлеканалу «Беларусь-1».

11 мужчынаў рэгулярна гвалцілі, рабавалі і зьбівалі прастытутак цягам двух год (у 2013―2014 гадах), называючы гэта «суботнікамі». Ад іх дзеяньняў пацярпелі прынамсі 11 жанчын, якія зьвярнуліся ў міліцыю.

Як паведамлялася раней, група злачынцаў звычайна пад’яжджала да прыпынкаў грамадзкага транспарту на шашы Менск-Магілёў, кіроўца высаджваў пасажыраў і пад відам кліента замаўляў паслугі прастытуткі. Калі прастытутка згаджалася і сядала ў машыну, кіроўца блякаваў дзьверы, адвозіў у папярэдне дамоўленае месца, дзе да яго далучаліся саўдзельнікі. Часам жанчын гвалтоўна закідвалі ў машыну.

Большасьць абвінавачаных раней судзімыя, жанатыя, маюць непаўналетніх дзяцей.

Ніхто з абвінавачаных не прызнаў віну, іх адвакаты настойвалі на апраўданьні. Але суд пастанавіў пакараць фігурантаў справы тэрмінамі ад 7 да 13 год у калёніях строгага і ўзмоцненага рэжыму.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG