У ноч на 11 красавіка канцэрн «Белнафтахім» выставіў новыя цэны на нафтапрадукты. Бэнзін АІ-92 і АІ-95, а таксама дызпаліва падаражэлі ў сярэднім на 5%, бэнзін «Нармаль-80» — на 6%. Гэта другое падвышэньне ад пачатку году і, як мяркуюць адмыслоўцы, не апошняе — летась кошты на паліва ўздымаліся 11 разоў. Адрозна ад леташніх пратэстаў аўтааматараў, сёлета акцыяў незадаволенасьці не было і пакуль не прагназуецца.