Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская зарплата — 44% ад расейскай і 62% ад казахстанскай


Пра гэта сьведчаць дадзеныя Нацыянальнага банку Беларусі

Пра гэта сьведчаць дадзеныя Нацыянальнага банку Беларусі, зьмешчаныя ў справаздачы «Асноўныя тэндэнцыі ў эканоміцы і грашова-крэдытнай сфэры Рэспублікі Беларусь» за студзень — люты 2012 году.

Як адзначае Нацбанк, у Беларусі сярэднемесячная заработная плата склала 2964,2 тыс. рублёў (павялічылася ў параўнаньні зь лютым 2011 году на 106,2% у намінальным выражэньні, але зьнізілася на 0,6% у рэальным).

Пры гэтым у Расеі сярэднемесячная зарплата ў лютым вырасла на 17,5% у намінальным выражэньні і на 13,3% — у рэальным. У Казахстане намінальны рост заробкаў у студзені 2012 года склаў 19%, рэальны — 12,4%.

«Суадносіны памераў сярэднемесячных заробкаў па сярэднім афіцыйным курсе беларускага рубля ў лютым 2012 году ў Беларусі склаў 44,1% супраць 67,7% у лютым 2011 году. Паказьнік суадносінаў заробкаў у пераліку па афіцыйным курсе тэнге да беларускага рубля ў Беларусі і Казахстане склаў у студзені 2012 году 62,5% супраць 91% у студзені 2011 году», паведамляецца ў аглядзе Нацбанку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG