«У 20-х чыслах траўня будзе нарада міністраў фінансаў краін СНД у Астане, будзе пасяджэньне рады Антыкрызіснага фонду. Гэтае пытаньне будзе таксама разгледжана і, я думаю, вырашана станоўча», — заявіў журналістам Амарын.
Адказваючы на пытаньне аб прычынах затрымкі выдзяленьня траншу, першы намесьнік міністра сказаў: «У асноўным — гэта арганізацыйныя прычыны». У прыватнасьці, Амарын зьвярнуў увагу на зьмены ў кіраўніцтве Фонду. Пры гэтым прадстаўнік беларускага Мінфіну падкрэсьліў, што «тыя ўмовы, якія вызначаныя праграмай, мы вытрымліваем», паведамляе Інтэрфакс.
Камэнтуючы інфармацыю пра зьмяненьні патрабаваньняў Антыкрызіснага фонду да прыватызацыі ў Беларусі, Уладзімер Амарын зазначыў, што Беларусь па-ранейшаму павінна атрымаць ад продажу дзяржпрадпрыемстваў 2,5 мільярда даляраў. «Паводле або не паводле сьпісу гэта адбудзецца, — ня важна», — сказаў ён.
Першы намесьнік міністра падкрэсьліў, што любое прадпрыемства ў Беларусі можа быць прыватызавана пры адпаведных умовах. «Фонд не патрабуе канкрэтнага сьпісу», — сказаў ён.