Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар транспарту Літвы супраць санкцый супраць Беларусі


Нафтавы тэрмінал у Клайпедзкім порце
Нафтавы тэрмінал у Клайпедзкім порце

Міністар транспарту і камунікацый Літвы, лідэр Руху лібэралаў Элігіюс Масюліс заявіў, што да пераменаў у Беларусі, якой кіруе аўтарытарны прэзыдэнт Аляксандр Лукашэнка, ня варта было б імкнуцца такімі спосабамі, якія могуць нанесьці шкоду эканомікам краін Эўрапейскага Зьвязу. Пра гэта паведаміў партал Delfi --> http://ru.delfi.lt/archive/print.php?id=58052374 са спасылкай на інтэрвію міністра газэце  Lietuvos rytas.

«Да пераменаў у Беларусі трэба імкнуцца іншымі спосабамі, а ня тымі сродкамі, якія накіраваны супраць эканомік краін ЭЗ. Ня трэба блытаць добрыя эканамічныя адносіны з палітычным бачаньнем. На мой погляд, Літва павінна не пасіўна назіраць за тым, што ствараецца ў кабінэтах Брусэля, а актыўна растлумачыць сытуацыю. Мне здаецца, што ЭЗ павярхоўна глядзіць на гэтую праблему», - мяркуе сп. Масюліс.

Свае меркаваньні ён выказаў пасьля публікацыі інтэрвію з паслом Беларусі ў Літве Уладзімерам Дражыным, у якім дыплямат папярэдзіў, што Літва, падтрымліваючы санкцыі ЭЗ у дачыненьні да Менску, рызыкуе панесьці мільярдныя страты, паколькі можа быць спыненая перавозка беларускіх грузаў праз Клайпедзкі порт.

Паводле міністра Масюліса, страта патоку беларускіх грузаў нанясе вялікую шкоду.

«Мы выйгралі ў канкурэнтнай барацьбе з Латвіяй за гэтыя грузы, таму ўгнаеньні і сельскагаспадарчую тэхніку беларусы вязуць праз Клайпеду. Гэта прыносіць нашай дзяржаве немалы прыбытак. Напрыклад, з 36.6 мільёнаў тон грузаў у Клайпедзкім порце летась прыкладна 5 мільёнаў складалі беларускія ўгнаеньні. Кампэнсаваць страты іншымі грузамі за кароткі час немагчыма. Калі мы пазбавімся заказаў Менску, беларускія грузы будуць перавозіцца праз Расею, па Чорным моры», - сказаў літоўскі міністар.

Выказваньні пасла Дражына аб тым, што Літва можа пацярпець ад санкцый, уведзеных ЭЗ, МЗС Літвы называе тэндэнцыйны і некарэктнымі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG