Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Здаць даляр па 8000 рублёў амаль нерэальна


20 красавіка на адзінай сэсіі Беларускай валютна-фондавай біржы рубель ня здолеў умацавацца ніжэй за адзнаку ў 8000 за даляр.

На думку фінансавых аналітыкаў, Нацыянальны банк правёў інтэрвэнцыі, набыўшы лішкі валюты, што не дазволіла рублю скарыць васьмітысячную мяжу.

Такім чынам, курс даляра застаўся на ўзроўні 8000 рублёў. Тым часам упэўнена перакрочылі псыхалягічную мяжу абменныя пункты — некаторыя абменьнікі даюць за даляр усяго 7930 рублёў. Па 8000 рублёў прымаюць даляры толькі два-тры банкі.

Ці доўгатэрміновая тэндэнцыя на ўмацаваньне нацыянальнай валюты?

Меркаваньне аналітыка Дасьледчай групы BusinessForecast.by Аляксандра Мухі:

Аляксандар Муха
Аляксандар Муха
«Гаварыць пра тое, што вось гэты характар, такое ўмацаваньне беларускага рубля мае сярэднетэрміновы ці нейкі доўгатэрміновы характар, па-мойму, не выпадае. Ёсьць шмат фактараў, ад якіх залежаць магчымыя ваганьні нацыянальнай валюты. Але ў той жа час пакуль я таксама ня стаў бы занадта драматызаваць сытуацыю, зьвязаную перадусім зь неабходнасьцю пагашэньня зьнешніх даўгоў і нібыта зьвязаным з гэтым абавязковым абясцэньваньнем рубля. Бо ва ўмовах адносна жорсткай грашова-манэтарнай палітыкі, якая праводзіцца зараз, можна будзе пазьбегнуць значнай дэвальвацыі беларускага рубля, як гэта было ў 2011 годзе».

У выніку першых таргоў на аб’яднанай сэсіі Беларускай валютна-фондавай біржы ў кастрычніку мінулага году валютная прапорцыя склала 8600 рублёў за даляр. Ад таго часу рубель у адносінах да даляра ўмацаваўся на 600 рублёў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG