Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Stratfor: Кітай дапамагае Беларусі схапіць балянс


Амэрыканскі аналітычны цэнтар Stratfor лічыць, што эканамічнае супрацоўніцтва Беларусі з Кітаем дазваляе Менску да пэўнай ступені ўтрымаць палітычную і эканамічную раўнавагу ў сытуацыі, калі краіна апынулася пад санкцыямі з боку Захаду.

«У выпадку Беларусі Кітай зьяўляецца ідэальнай альтэрнатывай Эўропе з увагі на яго вялізную эканоміку, станоўчае гандлёвае сальда ды магчымасьці для партнэрства і інвэстыцый адносна некаторых стратэгічных сэктараў Беларусі» — пішуць амэрыканскія аналітыкі. — «У 2010 годзе Кітай прапанаваў 10 мільярдаў даляраў інвэстыцый і 5,7 мільярда даляраў пазыкаў для Беларусі. Кітай бачыць магчымасьць інвэставаць у ключавыя галіны прамысловасьці Беларусі ды хоча будаваць там электрастанцыі. Да таго ж, Кітай, які спажывае прыблізна траціну сусьветнага аб’ёму ўгнаеньняў, выказаў зацікаўленасьць набыцьцём акцый у дзяржаўным прадпрыемстве Беларуськалій».

Тым ня менш, аналітыкі Stratfor даволі скептычна ацэньваюць пэрспэктывы беларуска-кітайскага супрацоўніцтва адносна зьмяншэньня расейскага ўплыву ў Беларусі:

«Кітайскія інвэстыцыі і пазыкі для Беларусі — важныя ў кантэксьце эўрапейскіх санкцый і жаданьня Менску знайсьці супрацьвагу ўплыву Расеі. Хоць Беларусь і Кітай маглі б паглыбіць сваё супрацоўніцтва (што прынесла б Кітаю эканамічныя карысьці, а Беларусі — геапалітычныя), ніякае такое супрацоўніцтва ня ў змозе стварыць пагрозу ўсталяванаму ўплыву Расеі ў эканоміцы, палітыцы і сфэры бясьпекі ў Беларусі».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG