Лінкі ўнівэрсальнага доступу

9 красавіка працягнуцца «авіяцыйныя» перамовы


Расейская дэлегацыя на чале з намесьнікам міністра транспарту РФ Валерыем Акулавым і кіраўніком Расавіяцыі Аляксандрам Нерадзько плянуе наведаць Менск, каб сустрэцца з авіяўладамі Беларусі.

«Міністар транспарту РФ лічыць, што бакі змогуць прыйсьці да ўзаемапрымальнага рашэньня ў інтарэсах авіяпасажыраў дзьвюх краінаў», — гаворыцца ў прэсавых рэлізе расейскага Мінтрансу, які цытуе Інтэрфакс.

Да 12 красавіка ўключна пералёты будуць ажыцьцяўляцца паводле ранейшых правілаў.

Дэпартамэнт па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацыяў Беларусі 3 красавіка накіраваў у Фэдэральнае агенцтва паветранага транспарту і Мінтранс Расеі ліст з патрабаваньнем скараціць ад 13 красавіка колькасьць авіярэйсаў у Менск зь пяці да чатырох.

Тэлеграмы аналягічнага зьместу атрымалі таксама ўсе расейскія авіяперавозчыкі, якія працуюць на беларускім напрамку.

26 сакавіка на чатыры гадзіны былі перапыненыя авіястасункі паміж Менскам і Масквой. Гэта адбылося пасьля таго, як Расавіяцыя адклікала дазвол на выкананьне кампаніяй «Белавія» рэйсаў зь Менска ў Маскву.

Намесьнік гендырэктара Нацыянальнай авіякампаніі «Белавія» Ігар Чаргінец тады растлумачыў сутнасьць праблемы: расейскі бок, па яго словах, хоча парушыць парытэт і выконваць пяць рэйсаў у дзень замест чатырох. Гэта, на думку беларускага боку, парушае пагадненьне паміж урадамі Беларусі і Расіі ад 1997 года, якое прадугледжвае камэрцыйны парытэт у авіязносіны паміж Мінскам і Масквой.

У сваю чаргу Мінтранс РФ заявіў, што дзеючае паміж Расіяй і Беларусьсю пагадненьне пра паветраных зносінах супярэчыць пагадненьню пра агульную эканамічную прастору і правілам мытнага зьвязу.

29 і 30 сакавіка ў Маскве прайшлі перамовы прадстаўнікоў авіяцыйных улад Расеі і Беларусі, аднак дасягнуць кампрамісу бакам не ўдалося.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG