У дзень памінаньня продкаў, у Дзьмітраўскую суботу, магілёўскія актывісты Таварыства беларускай мовы наведалі магілу загінулага ў час сталінскіх рэпрэсіяў пісьменьніка і палітыка Цішкі Гартнага. Упершыню на ёй пабывала і намесьніца старшыні Таварыства, дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім.
Нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч гатовая ахвяраваць на стварэньне музэю Алеся Адамовіча ў Глушы 5 тысяч даляраў. Пра гэта было заяўлена сёньня ў Магілёве падчас абмеркаваньня магчымасьцяў актывізацыі збору сродкаў на музэй.
Савецкія і нямецкія ўпакоўкі ад цыгарэт, цукерак, прыватныя лісты, газэты, дакумэнты даваеннага архіву СНК — артэфакты 1930–40-х гадоў знайшліся пры рамонце Дому ўраду, дзе яны праляжалі некалькі дзясяцігодзьдзяў.
Вядомы мастак Павал Татарнікаў выставіў у Горадні свае выявы сярэднявечных гарадоў, партрэты валадароў Вялікага княства Літоўскага. 17 гарадоў, 15 партрэтаў. Выставу пад назвай «Рэха» адкрылі супольна прыватная галерэя «Крыга» і Цэнтар гарадзкой культуры.
Абмяркоўваюць Уладзімер Глод, Ігар Карней і Віталь Цыганкоў.
Адкрыцьцё помніка Леніну заплянаванае на 7 лістапада каля прахадной Менскага трактарнага заводу. Між тым гэтая тэрыторыя належыць гораду, і, адпаведна, усталяваньне тут помнікаў павінна праводзіцца пасьля шэрагу дазволаў і ўзгадненьняў.
Лявон Бартлаў, аўтар злабадзённых карыкатур у часы перабудовы і пачатку незалежнасьці, пра тое, куды зьніклі «палітычныя ўлёткі» і іх стваральнікі.
З такімі прапановамі дэпутатка Палаты прадстаўнікоў выступіла падчас навукова-практычнай канфэрэнцыі «Стаўпеччына — гісторыка-культурная спадчына наднёманскага рэгіёну», паведамляе раённая газэта «Прамень».
Дваццацігадовага жыхара маскоўскай акругі Зяленаград Яўгенія Корта прызналі вінаватым паводле крымінальнага артыкулу за распальваньне нянавісьці альбо варожасьці з-за публікацыі на яго старонцы «Вконтакте» сатырычнай карцінкі.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін надаў амэрыканскаму актору Стывэну Сыгалу расейскае грамадзянства. Адпаведны ўказ апублікаваны 3 лістапада на сайце Крамля.
Урад Літвы пастанавіў аб удзеле краіны ў аднаўленьні надмагільнага помніка вялікаму гетману Літоўскаму Канстанціну Астроскаму, піша Delfi. На аднаўленьне мяркуецца выдаткаваць да 44 тысяч эўра, праект мае быць рэалізаваны да 2020 году.
Беларуская музыка Кацярына Ваданосава выдала на Soundcloud альбом «Мітатворчасьць». Гэта першы сольны альбом Ваданосавай, якая раней грала з гуртамі Alta Mente і «Птушыны шлях».
Савецкі клоўн СССР Алег Папоў памёр 2 лістапада ў расейскім Растове-на-Доне на 87-м годзе жыцьця. Пра гэта ТАСС паведаміў дырэктар Вялікага Маскоўскага цырку Эдгард Запашны.
Звыш 2 кіляграмаў кожны асобнік, паўтысячы старонак, больш за тры сотні творцаў, наглядныя ўзоры тэхнічных дасягненьняў і абʼекты матэрыяльнай культуры.
Журналістка Сьвятлана Конеген сустрэлася з Аляксандрам Сакуравым у Італіі, у Вічэнцы, дзе прайшла тэатральная прэм’ера яго пастаноўкі па п’есе «Мармур» Іосіфа Бродзкага, і запісала гэтую размову для нашага радыё.
На Дзяды у Празе сябры суполкі «Скарына» памаліліся за прэзыдэнтаў БНР Пётру Крачэўскага і Васіля Захарку, а таксама за опэрнага сьпевака Міхася Забэйду-Суміцкага.
На краўдфандынгавай пляцоўцы Talaka.by распачаўся збор сродкаў на выданьне новага альбому гурту «Тутэйшая шляхта».
Рэпартаж з гарадзенскай крамы «Эўраопт», якая з моманту адкрыцьця ў чэрвені гэтага году абслугоўвае пакупнікоў на беларускай мове.
Грамадзкасьць Віцебску дамаглася ўпарадкаваньня помніка пісьменьніку Ўладзімеру Караткевічу.
Гурт Сяргея Міхалка Brutto прадставіў відэакліп на песьню «Середні віки» на словы вядомага ўкраінскага пісьменьніка Сяргея Жадана. Відэа зьнятае рэжысэркай Ганнай Бурачковай.
Кінарэжысэр Аляксей Туровіч экранізаваў апавяданьне Васіля Быкава «Жоўты пясочак». Ён жа выступіў і прадусарам, узяўшы на сябе ўсе фінансавыя выдаткі. Дзяржава ня ўклалася ніводнай капейкай.
Напярэдадні Гэлаўіну, які адзначаецца ўвечары 31 кастрычніка, у байнэце адбываецца дыскусія паміж яго прыхільнікамі і праціўнікамі.
Расея будзе ўдзельнічаць у песенным конкурсе «Эўравізія-2017», які пройдзе ў Кіеве. Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце конкурсу.
31 кастрычніка ў кнігарні «Ў» адбудзецца прэзэнтацыя кнігі паэзіі «Доказательства движения». Яе аўтар — Андрэй Бастунец.
На міжнародным фэстывалі анімацыйных фільмаў «Анімаёўка-2016», які сёньня завяршыўся ў Магілёве, дзьве беларускамоўныя мультыплікацыйныя стужкі «Аповесьць мінулых гадоў» ды «Якія сны сьніць мядзьведзь» узнагародзілі спэцыяльнымі дыплёмамі.
Сустаршыня аргкамітэту партыі «Беларуская хрысьціянскай дэмакратыя» Павал Севярынец лічыць, што беларуская моладзь замест «Гэлаўіна» павінна адзначаць Дзяды.
Спэктакль «Браніслаў. Сцэны з жыцьця ды сноў» паводле аднайменнай п’есы Эльдара Бякірава быў паказаны ў Гомлі з ініцыятывы мясцовае філіі Таварыства беларускай мовы.
Жонка Сяргея Міхалка падзялілася ўражаньнямі пасьля канцэрту гурту Brutto ў Гомлі. Сьвятлана была ў залі разам з сынам Макарам, якога бацька забраў да сябе на сцэну.
Наведнікі канцэрту гурту Brutto здолелі пранесьці бел-чырвона-белыя сьцягі, нягледзячы на забарону.
Увечары 29 кастрычніка гурт Brutto упершыню выступае ў Беларусі — у гомельскім Лядовым палацы. Гэта таксама першы з 2010 году афіцыйны выступ у Беларусі лідэра Brutto Сяргея Міхалка.
Каля Лядовага палаца ў Гомлі, дзе сёньня ўвечары мае адбыцца канцэрт гурту Brutto, узмоцненыя меры бясьпекі.
Таварыства беларускай мовы просіць Шклоўскі райвыканкам паспрыяць ўвекавечваньню памяці пісьменьніка Міхася Зарэцкага.
У Менску адбылася прэзэнтацыя альбома-даведніка «Творчая суполка „Пагоня“». З густам аздобленае выданьне прымеркаванае да 25-годзьдзя дзейнасьці мастакоўскага згуртаваньня, якое на зломе эпох дало адчувальны штуршок усяму нацыянальна-вызвольнаму руху Беларусі.
Боб Дылан упершыню публічна адрэагаваў на прысуджэньне яму Нобэлеўскай прэміі па літаратуры, назваўшы гэтую навіну «ўзрушальнай», і паведаміў пра намер прысутнічаць на цырымоніі ўручэньня прэміі ў Стакгольме.
Як лазьня ўратавала шлюб Ягайлы і польскай каралеўны Ядвігі? Як правільна пакінуць лазьню, ратуючыся ад Лазьніка? Калі ўдаецца нарыхтаваць найлепшыя венікі?
Антон Талашка з Маларыты (Берасьцейшчына) — адзін зь нямногіх майстроў, хто робіць вышымайкі ня мэтадам друку, а на вышывальнай машынцы.
За суткі да гомельскага канцэрту групы Brutto, які мае адбыцца 29 кастрычніка ў Лядовым палацы спорту, непрададзенымі заставаліся толькі каля трохсот білетаў.
У Горадні прайшла адкрытая лекцыя пра жыцьцё і творчасьць паэта Максіма Багдановіча.
Ёсьць у Менску раён, абмежаваны Маскоўска-Брэсцкай чыгункай, Сьляпянскай воднай сыстэмай і Партызанскім праспэктам. Сёньняшнімі менчукамі ён успрымаецца як пасёлак мотавэлязаводу, аднак узьнік ён нашмат раней за сталічнага вытворцу ровараў.
Стужкі беларускіх мультыплікатараў — нячастыя госьці на беларускім тэлебачаньні. Глядач іх можа бачыць хіба на фэстывалях.
«Малады фронт» зарэгістраваў зварот у Міністэрстве культуры аб наданьні бела-чырвона-беламу сьцягу гісторыка-культурнай каштоўнасьці.
Спачатку музэй узяў падарункі, але затым прыняў іх з экспазыцыйных заляў. Днямі ж Лабадзенка атрымаў ліст з Вушацкага райвыканкаму, у ім гаворыцца, што падарункі былі зробленыя без узгадненьня з кіраўніцтвам музэю, што ёсьць парушэньнем заканадаўства.
Ад 26 кастрычніка пачаў дзейнічаць бязьвізавы парадак уезду і выезду замежных грамадзян у Беларусь у адмысловы турысцка-рэкрэацыйны парк «Аўгустоўскі канал» і на прылеглыя да яго тэрыторыі. Падарожнічаць бязь візы турысты змогуць да пяці сутак.
Беларускі рэгі-гурт Botanic Project прадставіў на Tuzin.fm песьню «А хто там ідзе?» на верш Янкі Купалы 1905-1907 гадоў і музыку песьні «Exodus» славутага ямайскага рэгі-сьпевака Боба Марлі.
Беларускі гурт сярэднявечнай музыкі «Стары Ольса» працуе над новым альбомам, які будзе заснаваны на рыцарскіх бяседных песьнях.
Першым ляўрэатам прэміі імя Карласа Шэрмана стаў Якуб Лапатка зь перакладам зь фінскай мовы карэла-фінскага эпасу «Калевала» (выдавец Зьміцер Колас).
За 8 месяцаў на музэй Алеся Адамовіча сабрана тысяча са 100 тысяч рублёў, неабходных на рамонт будынка, які знаходзіцца ў пасёлку Глуша, што ў Бабруйскім раёне. Будынак не эксплюатаваўся два дзясяткі гадоў.
26 кастрычніка аўтар Свабоды Сяргей Астравец прэзэнтуе ў Менску кнігу апавяданьняў і эсэ «Саргасава мора».
Беларускі ПЭН-цэнтар у адзін дзень уручыў тры літаратурныя прэміі: імя Алеся Адамовіча, Францішка Багушэвіча і Карласа Шэрмана. Адну зь іх — прэмію Шэрмана — разам з фондам «Вяртаньне» і Саюзам беларускіх пісьменьнікаў.
Беларускае творчае абʼяднаньне Bez Buslou Arts прадставіла ў Менску тызэр новага фільму рэжысэра Андрэя Курэйчыка і прадусара Дзьмітрыя Фрыгі, які мае папярэднюю назву «PARTYzan-фільм».
Загрузіць яшчэ