Беларускае аддзяленьне кампаніі McDonald’s да свайго 25-годзьдзя запусьціла беларускамоўную культурніцкую акцыю «Кожнаму беларусу — асаблівую вышыванку»
Алег Трусаў сыдзе з пасады старшыні Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. Выбары новага старшыні маюць адбыцца на чарговым зьезьдзе ТБМ у кастрычніку 2017 году.
Інтэрвію зь беларускім пісьменьнікам Уладзіславам Ахроменкам, які жыве ў Чарнігаве, пра гісторыю і сучаснасьць, пра Ўкраіну і Беларусь.
Кансэрватыўна-хрысьціянская партыя БНФ і случане ўшанавалі 96-ю гадавіну паўстаньня і памяць слуцкіх паўстанцаў на мітынгу ў гарадзкім парку.
Адозва на імя міністра адукацыі Міхаіла Жураўкова была прынятая 27 лістапада на пасяджэньні рады ТБМ.
Прадстаўнікі кіеўскага БелРазмоўКлюбу ўшанавалі памяць Уладзімера Караткевіча.
Клясык беларускай літаратуры нарадзіўся 26 лістапада 1930 году ў Воршы. Зь Віцебскам яго зьвязвае найперш супрацоўніцтва з Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатрам імя Якуба Коласа — тут ставіліся п’есы па ягоных творах.
Нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч знаходзіцца з паездкай у Японіі.
«Беларусы пачалі цягнуцца да свайго». На магілёўскай фабрыцы мастацкіх вырабаў лічаць, што кожная беларуская сям’я павінна мець беларускія сувэніры з саломкі і ільну. Пакуль жа такая прадукцыя больш папулярная ў замежных турыстаў.
24 лістапада на першым канале расейскага дзяржаўнага тэлебачаньня паказалі ў жывым эфіры ток-шоў «Время покажет», у якім абмяркоўвалі, ці ня пойдзе Беларусь «украінскім шляхам».
Журналіст і бард Зьміцер Бартосік прэзэнтаваў у Магілёве сваю кнігу «Быў у пана верабейка гаварушчы...», якая выйшла ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды».
У Горадні зьявілася месца, дзе можна пачытаць беларускую кнігу, седзячы ў мяккім фатэлі, выпіць пры гэтым каву, затым абмеркаваць прачытанае з гаспадарамі крамы і пагаварыць зь іншымі аматарамі літаратуры.
Знакаміты расейскі паэт Ігар Шклярэўскі мае намер настала перабрацца з Масквы ў Беларусь. А ці дапаможа беларуская дзяржава жылплошчай знакамітаму земляку?
24 лістапада ў «Арт-сядзібе» у Менску будзе музыка Лявон Вольскі з аўтографамі, новым дыскам «Псыхасаматыка», квіткамі на канцэрт ў Вільню і адказамі на пытаньні.
Лявон Вольскі расказаў Радыё Свабода, як пісаліся новыя песьні, якіх тэмаў яны пазьбягаюць у гутарках з маці, пра «заняткі фэмінізмам» і пра дзедаўшчыну ды беларускамоўных прапаршчыкаў у войску.
Літаратурныя аглядальнікі амэрыканскай газэты Washington Post ўключылі кнігу «Час сэканд-хэнд» нобэлеўскай ляўрэаткі Сьвятланы Алексіевіч ў дзясятку найлепшых кнігаў 2016 году.
Brutto, Dzieciuki, Irdorath, Re1ikt, Šuma,Vuraj і Сяргей Доўгушаў Лявон Вольскі, «Стары Ольса»
У кастрычніку малюнак, зроблены на менскім доме расейскім мастаком Артурам Кашаком да Дня Расеі, дапоўнілі колкім дротам. Міліцыя шукала сьведкаў і ўласна аўтара «дапрацовак», але ці знайшла — невядома.
Нашаму калегу Міхасю Скоблу – 50 гадоў.
У гарадзенскай выставачнай залі пры падтрымцы амбасады Швэцыі ў Беларусі і Швэдзкага інстытуту адкрылася швэдзка-беларуская выстава карыкатур «Сам-насам з кліматам».
Валянцін Голубеў прадставіў у гарадзенскім Цэнтры гарадзкога жыцьця «Гісторыю Беларусі ад заканчэньня Другой сусьветнай вайны да пэрыяду будаўніцтва незалежнай дзяржавы (1945-2016)». Яна выйшла ў выдавецтве Зьмітра Коласа накладам 300 асобнікаў.
Сямейны архіў Лявона Вольскага з мноствам раней не публікаваных здымкаў выкарыстаны ў відэа на песьню «Цёплае мінулае». Рэжысэр кліпа — Мацей Сабураў.
Гурт Сяргея Міхалка «Ляпіс-98» дасьць канцэрт у менскім Prime Hall 30 сьнежня 2016 году. Цэны на квіткі — 55-95 рублёў, клюб можа ўмясьціць да 2000 слухачоў.
21 лістапада споўнілася 90 гадоў, як у Віцебску адкрыўся Другі Беларускі дзяржаўны тэатар (БДТ-2). Цяпер гэта Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатар імя Якуба Коласа.
Зь якімі каштоўнасьцямі зьбіраецца перамагаць Беларусь?
Алег Трусаў распавёў, што напісаньню кнігі папярэднічала шматгадовая археалягічная праца.
У лютым-сакавіку 2017 году плянуецца выдаць першую кнігу сэрыі Noblesse Oblige, у рамках якой будуць выходзіць творы ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі па літаратуры ў перакладзе на беларускую мову.
Добрая карыкатура — гэта заўсёды канфлікт. З грамадзтвам, культурай, уладай ці рэлігіяй. Здараецца, што адной працай мастаку ўдаецца сказаць больш, чым дзясяткам аналітыкаў або гасьцям ток-шоў.
Шклоўцы адзначылі 115 угодкі нараджэньня літаратара Міхася Касянкова наведваньнем яго роднага Зарэчча.
Самы маленькі ў сьвеце музэй зьмяшчаецца ў тэлефоннай будцы ангельскага гарадка Ўорлі і разьлічаны на аднаго наведніка. У нашай краіне таксама ёсьць невялікія і незвычайныя музэі
Гэта адбудзецца ў наступным годзе.
У Круглянскім раёне, што на Магілёўшчыне, у вёсцы Ваўканосава майструе музычныя інструмэнты Аляксандар Харкевіч. 82-гадовы носьбіт старажытнага рамяства жыве ў абязьлюдзелым паселішчы і марыць, каб яно адрадзілася.
20 лістапада, пасьля вяртаньня з працяглых гастроляў па ЗША, гурт сярэднявечнай музыкі «Стары Ольса» прэзэнтуе ў Менску новую праграму «Medieval Classic Rock». На аўтэнтычных народных інструмэнтах будуць выкананыя ўсясьветныя рок-гіты.
У Горадні працягваюць руйнаваць старыя дамы. За восень зьнесьлі некалькі камяніц у гістарычнай забудове на вуліцы Тэльмана, 7.
Беларускі паэт мусіць пераймацца праблемамі сваёй краіны — так лічыць Анатоль Вярцінскі. Пра самае памятнае ў жыцьці творцы мы пагутарылі напярэдадні яго 85-годзьдзя.
17 лістапада ў Прэс-клюбе адбылася прэзэнтацыя кнігі «Насыпаць горы» ў перакладзе на беларускую мову. Гэтая кніга — таленавіта закручаны аповед пра рэгіён, дзе поруч жылі беларусы, палякі, літоўцы, украінцы, габрэі, а таксама тутэйшыя — палешукі.
У амбасадзе Польшчы ў Менску прайшла ўрачыстая цырымонія ўзнагароджаньня беларусаў польскімі ганаровымі знакамі «Bene merito» і «Pro Patria».
«Захапіць, зацікавіць і падштурхнуць да моўнага ўчынку»: у Магілёве прэзэнтавалі кнігу, якая выйшла ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды», — «Па-беларуску зь Вінцуком Вячоркам».
У эфіры загучаць BRUTTO і «Крамбамбуля».
Праваабаронцы з Voice Project пачынаюць кампанію «У зьняволеньні за мастацтва» (Imprisoned for Art), у межах якой вядомыя артысты і музыкі спрабуюць прыцягнуць увагу да лёсу сваіх калег з розных краін сьвету, якія апынуліся за кратамі паводле палітычных матываў.
Урок «Чытаем па-беларуску з Velcom», які прайшоў у гарадзенскім Новым замку, вёў актор і тэлевядоўца Юры Жыгамонт.
Сёлетні ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры, амэрыканскі паэт і сьпявак Боб Дылан не паедзе ў Швэцыю, каб асабіста атрымаць прэмію.
Кажуць, што той, хто мае грошы, той і замаўляе музыку. А яшчэ і той, хто мае ўладу. Працяг гутаркі з мастацтвазнаўцам, выкладчыкам Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту Сяргеем Харэўскім.
На мінулым тыдні ў рамках Мюнхэнскага літаратурнага фэстывалю сустрэліся дзьве ляўрэаткі Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры, Сьвятлана Алексіевіч зь Беларусі і Герта Мюлер зь Нямеччыны.
У выдавецтва «Інбелкульт» выйшла кніга «Перадусім Беларусь: згадваючы Генадзя Бураўкіна». Учора яе прэзэнтацыя прайшла ў Горадні.
Аб’яднаньне «Кінаконг» і кінатэатар «Перамога» працягваюць «Беларускія ўікэнды» — сэрыю паказаў кіно, агучанага па-беларуску.
Альбом, грошы на які Вольскі сабраў праз інтэрнэт, будзе прэзэнтаваны 3 сьнежня ў Вільні. Да 24 лістапада ўладальнікі квіткоў на канцэрт могуць атрымаць бясплатныя візы ў Літву.
Майстар-кляса ад ткальлі Сьцепаніды Сьцепанюк, жыхаркі вёскі Дарапеевічы Маларыцкага раёну.
Пэрформансам пад назвай «Новы стыль жыцьця» аўстрыйскія студэнты адлюстравалі свае ўражаньні ад наведваньня беларускіх «калгасаў». Так 12 лістапада ў Менску ў прасторы «Цэх» адкрылася выстава «Калгас Лактоза Осмас».
У Горадні прэзэнтавалі першы нумар новага навуковага гістарычнага выданьня — «Гадавік Цэнтра беларускіх студыяў». Новы акадэмічны часопіс выдаецца беларускімі навукоўцамі пры Варшаўскім унівэрсытэце.
Загрузіць яшчэ