29 сакавіка пасьля рэканструкцыі адкрыўся Купалаўскі тэатар. Другі раз за амаль 19 гадоў прэзыдэнтцтва тэатар наведаў кіраўнік дзяржавы. І літаральна агаломшыў і купалаўцаў сваімі заявамі пра пераход тэатру на самаакупнасьць.
Апошнім часам зноў, як пры СССР, набываюць папулярнасьць кватэрныя канцэрты. Але ня толькі й ня столькі з-за цэнзуры.
Аляксандар Лукашэнка лічыць магчымым перавод Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы на самафінансаваньне. <strong>Слухайце камэнтары ў жывым эфіры.</strong>
Пасьля трох гадоў «капітальнага рамонту» ў адноўлены будынак Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы вяртаюцца артысты, адміністратары, тэхнічныя службы.
Прэмію «Залатая літара» за 2012 год атрымаў Валянцін Акудовіч за «Кнігу пра Нішто».
Усе часопісы «Архэ-Пачатак», а таксама выдадзеныя рэдакцыяй кнігі, якія прадаваліся ў гарадзенскай краме канфіскаваных тавараў, прададзеныя.
27 сакавіка адбылася пятая цырымонія ўручэньня музычных узнагародаў Experty.by. Згодна з меркаваньнямі экспэртаў, альбомам года стаў «Ваячак» Зьміцера Вайцюшкевіча.
Сёньня – Міжнародны дзень тэатру. Ці адпавядае сучасны беларускі тэатар запатрабаваньням грамадзтва?
Зь няўрымсьлівымі творцамі ў тэатры ўлада змагаецца ўжо далёка ня першы год і вельмі пасьпяхова. Галоўным вынікам змаганьня стала тое, што беларускі афіцыйны тэатар апынуўся ў глыбокім творчым крызісе.
Квэнтыну Тарантына — 50 гадоў. Прапануем вашай увазе фільм «Крымінальнае чытво» ў беларускім дубляжы.
Выпускнік Кіеўскага нацыянальнага ўнівэрсытэту тэатру, кіно й тэлебачаньня Максім Буйніцкі прэзэнтаваў пяць сваіх дыплёмных стужак у родным Бабруйску.
У Горадні ў краме з канфіскаванымі тварамі зьявіліся кнігі, якія былі забраныя падчас леташняй прэзэнтацыі часопіса «Архэ», з-за якой быў затрыманы рэдактар выданьня Валер Булгакаў.
У Кіеве завяршаецца 10-ы Міжнародны фэстываль дакумэнтальнага кіно пра правы чалавека. Беларусь на фэстывалі прадстаўляюць рэжысэры Вячаслаў Ракіцкі і Андрэй Куціла. Іх фільм «Даволі! Да Волі...» ўключаны ў спэцыяльную праграму «Выбар ёсьць!»
Удзельнікі разважаюць ня толькі над мінулым, але таксама і над шанцамі Беларусі на атрыманьне сапраўднай незалежнасьці.
Кінастудыя «Беларусьфільм» прэзэнтуе поўнамэтражны анімацыйны фільм «Прыгоды Несьцеркі».
Сацыяльная сетка для аматараў беларускай літаратуры зьявілася ў інтэрнэце.
Пры бяздонным багацьці нашага фальклёру кніг легенд і паданьняў параўнаўча нямнога
Цэлы пакет старых папераў, датаваных пачаткам ХХ стагодзьдзя, удалося ўратаваць падчас рэканструкцыі Купалаўскага тэатру.
Сёньня ў Кіеве чэскай кінастужкай «Крэпасьць» адкрыўся 10-ы Міжнародны фэстываль дакумэнтальнага кіно пра правы чалавека.
Да круглых датаў Беларускай Народнай Рэспублікі наша Радыё публікавала арыгінальныя конкурсы і дасьледаваньні, дзе гісторыя спляталася з будучыняй, рэальнасьць з фантазіяй, а сымбалі веры з жорсткай будзёншчынай.
Названыя ляўрэаты трэцяй прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча.
21 сакавіка ў Менску прэзэнтуюць фатакнігу «Stand by/За Беларусь» калектыўнага аўтарства «SPUTNIK PHOTOS».
21 сакавіка, у Міжнародны дзень паэзіі, Беларускі ПЭН-Цэнтар разам з Саюзам беларускіх пісьменьнікаў уручаюць прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча.
У Празе паказалі кінастужку «Жыве Беларусь!» Нашумелы задоўга да выхаду, фільм Кшыштафа Лукашэвіча часткова заснаваны на дзёньніках моладзевага актывіста і журналіста Франака Вячоркі.
Статуя Свабоды зноў адкрыецца для наведвальнікаў 4 ліпеня, калі ў ЗША адзначаецца Дзень незалежнасьці.
У Ляйпцыгу ў межах штогадовавага кніжнага кірмашу адбыўся шэраг беларускіх імпрэзаў з удзелам беларускіх аўтараў.
У Нямеччыне выйшла кніга з каляровымі фотаздымкамі, якім больш за 100 гадоў. На фатаграфіях Сяргея Пракудзіна-Горскага — Расейская імпэрыя пачатку 20 стагодзьдзя.
Кнігараспаўсюднік Алесь Яўдаха 18 сакавіка мусіць сплаціць 57 мільёнаў штрафу, накладзенага судом паводле абвінавачваньня ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці.
У Зэльвенскай бібліятэцы паставілі пад пагрозу зрыву прэзэнтацыю кнігі Сяргея Чыгрына «Краязнаўчымі сьцежкамі Зэльвеншчыны».
Гарадзенскі краязнаўца Януш Паруліс у сваім доме сабраў старыя арыгінальныя, а часам і проста эксклюзіўныя рэчы.
Ягоная зона свабоды супадае зь межамі роднага гораду. Рабіць Ліду сваёй яму ўдаецца таму, што ён вельмі любіць свой горад і ягоных людзей, — перакананы Станіслаў Суднік.
Калісьці праца Андрэя Скуратовіча была зьвязаная з кіно і тэлебачаньнем. А цяпер ён — кінааматар, блогер, каардынатар у справе вяртаньня беларускіх фільмаў з Расеі.
У Менску адбылася прэзэнтацыя кнігі праваабаронцы Алеся Бяляцкага «Асьвечаныя беларушчынай».
5 сакавіка ў Санкт-Пецярбургу ня стала Валянціна Грыцкевіча. Слынны гісторык і грамадзкі дзеяч пакінуў гэты сьвет, не дажыўшы менш за месяц да свайго 80-годзьдзя.
Андрэй Чарнякевіч, дацэнт Гарадзенскага ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы, звольнены, як высьветлілася, на асабістае ўказаньне старшыні аблвыканкаму Сямёна Шапіры, ня мог уладкавацца ў Горадні і зьехаў у пошуках працы за мяжу.
У пятніцу ў варшаўскім тэатры «Studio» адбудзецца прэм’ера спэктаклю «Чарнобыльская малітва» паводле Сьвятланы Алексіевіч у пастаноўцы выбітнай польскай акторкі і рэжысэра Ёаны Шчапкоўскай.
З Санкт-Пецярбургу прыйшла жалобная вестка пра сьмерць слыннага гісторыка і грамадзкага дзеяча Валянціна Грыцкевіча.
Васілю Шарапаву давялося ўдзельнічаць у эпахальнай падзеі — афармляць «расчлянёны» помнік правадыру ўсіх народаў, зрынуты з п’едэсталу ў 1961-м.
У Горадні чарговы раз распачаўся кірмаш рамесьнікаў «Казюкі». Яго праводзяць улады супольна з афіцыйным Саюзам палякаў.
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Пра сваё стаўленьне да міжнароднай літаратурнай прэміі Ежы Гедройца і да яе атрыманьня Уладзімер Някляеў выказаўся ў інтэрвію карэспандэнцы Свабоды.
Недахоп фінансавых сродкаў спаралізаваў працу на чарговым гістарычным аб’екце.
Падзеі, якія маюць адбыцца ў Беларусі, і гэты дзень ў гісторыі.
БДА «Песьняры» выставіў ультыматум фан-сайту «Песьняроў»: прызначыць мадэратарам сайту www.pesnyary.com прадстаўніка БДА, альбо зачыніць форум гэтага сайту ці сайт наогул, альбо перадаць сайт наогул ва ўласнасьць дзяржаўнага калектыву.
Літаратурную прэмію «Гліняны Вялес» 2012 атрымаў Сяргей Рублеўскі за кнігу «Пасьпець надыхацца».
Уладзімер Някляеў атрымаў грашовую прэмію на 10 тысяч эўра і магчымасьць выданьня перакладу сваёй кнігі ў Польшчы.
У Горадні прэзэнтавалі першую настольную гульню на беларускай мове «Паўстанцы».
Плошча-2010 натхніла барда Андрэя Мельнікава на стварэньне песеннага альбому пад назвай «Зубы на далоні», які днямі быў прэзэнтаваны ў Менску.
У офісе Партыі БНФ прэзэнтавалі перавыданьне кнігі гісторыка Міхася Чарняўскага «Ня бойцеся ахвяраў і пакут».
27 лютага на 79 годзе жыцьця памёр вядомы амэрыканскі клясычны піяніст Вэн Клайбэрн.
Загрузіць яшчэ