Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ляўрэаты прэміі Гедройца — Някляеў, Бахарэвіч і Глобус

абноўлена
Намінанты: Уладзімер Някляеў, Людміла Рублеўская, Альгерд Бахарэвіч, Адам Глобус, Сяргей Балахонаў
1/9 Намінанты: Уладзімер Някляеў, Людміла Рублеўская, Альгерд Бахарэвіч, Адам Глобус, Сяргей Балахонаў
Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца была заснаваная напрыканцы сьнежня 2011 году і ўручаецца з 2012 года за найлепшую кнігу прозы, якая выйшла ў папярэднім годзе на беларускай мове на папяровым або электронным носьбітах.
Вядоўца імпрэзы — Андрэй Хадановіч
2/9 Вядоўца імпрэзы — Андрэй Хадановіч
Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца была заснаваная напрыканцы сьнежня 2011 году і ўручаецца з 2012 года за найлепшую кнігу прозы, якая выйшла ў папярэднім годзе на беларускай мове на папяровым або электронным носьбітах.
Чытаньне твораў
3/9 Чытаньне твораў

4/9 Чытаньне твораў

Лешак Шарэпка і прадстаўнік Ideabank
5/9 Лешак Шарэпка і прадстаўнік Ideabank
Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца была заснаваная напрыканцы сьнежня 2011 году і ўручаецца з 2012 года за найлепшую кнігу прозы, якая выйшла ў папярэднім годзе на беларускай мове на папяровым або электронным носьбітах.
Адам Глобус (3-я прэмія)
6/9 Адам Глобус (3-я прэмія)
Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца была заснаваная напрыканцы сьнежня 2011 году і ўручаецца з 2012 года за найлепшую кнігу прозы, якая выйшла ў папярэднім годзе на беларускай мове на папяровым або электронным носьбітах.
Альгерд Бахарэвіч (2-я прэмія)
7/9 Альгерд Бахарэвіч (2-я прэмія)
Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца была заснаваная напрыканцы сьнежня 2011 году і ўручаецца з 2012 года за найлепшую кнігу прозы, якая выйшла ў папярэднім годзе на беларускай мове на папяровым або электронным носьбітах.
Уладзімер Някляеў (1-я прэмія)
8/9 Уладзімер Някляеў (1-я прэмія)
Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца была заснаваная напрыканцы сьнежня 2011 году і ўручаецца з 2012 года за найлепшую кнігу прозы, якая выйшла ў папярэднім годзе на беларускай мове на папяровым або электронным носьбітах.
Уручэньне грашовай часткі прэміі Ўладзмеру Някляеву
9/9 Уручэньне грашовай часткі прэміі Ўладзмеру Някляеву
Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца была заснаваная напрыканцы сьнежня 2011 году і ўручаецца з 2012 года за найлепшую кнігу прозы, якая выйшла ў папярэднім годзе на беларускай мове на папяровым або электронным носьбітах.
Previous slide
Next slide
Ляўрэатаў прэміі журы выбрала з шасьцёх намінантаў, якія былі два тыдні таму вылучаныя з дванаццаткі, што ў сваю чаргу ўтварылася з сарака трох першапачатковых заяўнікаў на прэмію.

Адам Глобус за кнігу «Сказы» стаў ляўрэатам 3-й прэміі імя Гедройца. Ён уганараваны стыпендыяй ва Ўроцлаве.

Альгерд Бахарэвіч — ляўрэат 2-й прэміі імя Гедройца за кнігу «Гамбурскі рахунак». Яго прадставіў Барыс Пятровіч, старшыня Саюзу пісьменьнікаў. Прыз для ляўрэата — творчы адпачынак на швэдзкай высьпе Готлянд. Кніга выйшла ў бібліятэцы Радыё Свабода. Эсэі зь яе цягам доўгага часу зьяўляліся на нашым сайце.

У мінулым годзе Альгерд Бахарэвіч таксама атрымаў другую прэмію імя Гедройца за кнігу «Малая мэдычная энцыкляпедыя Альгерда Бахарэвіча».

Уладзімер Някляеў стаў ляўрэатам 1-й прэміі імя Гедройца. Ён уганараваны за раман «Аўтамат з газіроўкай з сыропам і без».

Уладзімер Някляеў атрымаў грашовую прэмію на 10 тысяч эўра і магчымасьць выданьня перакладу сваёй кнігі ў Польшчы.

На перамогу прэтэндавалі

• «Зямля пад крыламі Фэнікса» Сяргея Балахонава,

• «Гамбурскі рахунак Бахарэвіча» Альгерда Бахарэвіча,

• «Сказы» Адама Глобуса,

• «Аўтамат з газіроўкай з сыропам і без» Уладзімера Някляева,

• «Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега» Людмілы Рублеўскай і

• «Шал» Юр’я Станкевіча.

У цырымоніі ганараваньня бралі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны амбасадар Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Лешак Шарэпка, дырэктар Польскага інстытуту ў Менску, Радца Пасланьнік Пётар Казакевіч, сябры журы прэміі, аўтары, якія прайшлі ў шорт-ліст.

Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца была заснаваная напрыканцы сьнежня 2011 году і ўручаецца з 2012 года за найлепшую кнігу прозы, якая выйшла ў папярэднім годзе на беларускай мове на папяровым або электронным носьбітах.

Заснавальнікі прэміі — Амбасада Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, Польскі Інстытут у Менску, Беларускі ПЭН-цэнтар, Саюз беларускіх пісьменьнікаў і польска-беларускае прадпрыемтсва ЗАТ «Сомбелбанк».

У 2013 годзе прэмія Гедройца будзе ўручаная ў другі раз. Першым ляўрэатам стаў Павал Касьцюкевіч за кнігу «Зборная РБ па негалоўных відах спорту». Польскі бок пацьвярджае свой намер зрабіць прэмію штогадовай, традыцыйнай узнагародай за дасягненьні ў беларускай літаратуры.

Мэты прэміі:

  • ушанаваць памяць Ежы Гедройца (Jerzy Giedroyc,1906 — 2000) — публіцыста, палітыка, заснавальніка і рэдактара парыскага грамадзка-палітычнага часопісу «Kultura»;
  • паспрыяць паглыбленьню польска-беларускіх стасункаў у галіне культуры;
  • папулярызаваць сучасную беларускую літаратуру ў Беларусі і Польшчы;
  • падтрымаць актуальных беларускіх пісьменьнікаў, паспрыяць выхаду іх творчасьці на міжнародны ўзровень.
XS
SM
MD
LG