Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Статую Свабоды адкрыюць празь дзевяць месяцаў пасьля ўрагану «Сэндзі»


Статуя Свабоды зноў адкрыецца для наведвальнікаў 4 ліпеня, калі ў ЗША адзначаецца Дзень незалежнасьці.

Пра гэта паведаміў сенатар ад штата Нью-Ёрк Чарльз Шумэр.

Статуя была зачыненая ў кастрычніку мінулага года — пасьля таго, як на Нью-Ёрк абрынуўся ўраган «Сэндзі».

«Сэндзін» забраў жыцьці больш за 130 чалавек, страты эканомікі ЗША — 60 мільярдаў даляраў.

Паводле ацэнак экспэртаў, сам манумэнт ад урагану не пацярпеў, аднак адмыслоўцы да гэтага часу займаюцца ліквідацыяй наступстваў «Сэндзі» на выспе Ліберці-Айлэнд, дзе стаіць статуя, адзначае ІТАР-ТАСС.

Турысты не маглі патрапіць на Статую Свабоды і да ўрагану «Сэндзі». Восеньню 2011-га яе зачынілі на рэстаўрацыю. Доступ да манумэнту аднавіўся 28 кастрычніка 2012, літаральна напярэдадні прыходу «Сэндзі», і то на некалькі гадзінаў.

Статую Свабоды адкрылі 28 кастрычніка 1886. Гэты помнік — падарунак Францыі народу Амэрыкі ў гонар стагодзьдзя амерыканскай рэвалюцыі.

Створаная ў 1875 годзе скульптарам Фрэдэрыкам Бартольдзі статуя, вышыня якой складае 92 мэтры, была дастаўлена ў Нью-Ёрк на параходзе. Перад гэтым яе разабралі на 350 фрагментаў. Агульная вага канструкцыі — 225 тонаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG