У Горадні ў Калоскім парку адбыўся турнір лучнікаў «Страла сьятога Губэрта». Большая частка ўдзельнікаў выступала ў гістарычных строях.
У Менску распачаў працу Нацыянальны фэстываль архітэктуры «Менск-2011». У будынку Палаца мастацтваў выстаўленыя макеты і плякатныя праекты сталічнай забудовы.
У Горадні адкрылася выстава, прысьвечаная патрону гораду сьвятому Губэрту. Улады не адзначаюць такога сьвята, гэта — ініцыятыва незалежнага грамадзтва.
У Магілёве адбылася прэзэнтацыя вынікаў II фэстывалю беларускамоўнай рэклямы і камунікацыяў «AD.NAK!».
Нацыянальная кніжная палата Беларусі паведаміла, што сёлета наклад беларускіх выданьняў скараціўся на 17 працэнтаў, а сярэдні іх кошт павялічыўся ўтрая.
29 кастрычніка, у вёсцы Гарошкаў Рэчыцкага раёну сёмы раз ладзілася сьвята паэзіі “Дух — гэта, людзі, Я”. Яно прымеркавана да 52-й гадавіны з дня народзінаў беларускага паэта Анатоля Сыса.
Дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан у інтэрвію іранскай службе БіБіСі заявіла, што ніткі нядаўна раскрытай змовы аб забойстве амбасадара Савудаўскай Арабіі ў ЗША цягнуцца ў Тэгеран.
Генэральны дырэктар парталу TUT.BY пра новыя абмежаваньні інтэрнэту і скандал на TUT.BY-TV.
Старшыня Беларускага ПЭН-Цэнтру паэт Андрэй Хадановіч дзеліцца развагамі з нагоды выказваньняў Аляксандра Лукашэнкі на сустрэчы зь сябрамі Саюзу пісьменьнікаў Беларусі (дзе старшыня – Мікалай Чаргінец).
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка сустрэўся зь сябрамі Саюзу пісьменьнікаў Беларусі, які ўзначальвае Мікалай Чаргінец. Як ацэньваюць тэмы і вынікі размовы прадстаўнікі праўладнага СПБ і незалежнага Саюзу беларускіх пісьменьнікаў?
Онлайн-трансляцыя канцэрту Лявона Вольскага ў жывым эфіры на партале TUT.BY на сярэдзіне была спыненая. "Мы мелі падставы, каб гэта зрабіць, калі Лявон пачаў адкрыта зьдзекавацца над дзяржаўнымі асобамі", - патлумачыў генэральны дырэктар TUT.BY Юры Зісер
Ліст, пад якім падпісалася 56 чалавек, у Міністэрства культуры адправілі аршанскія прыхільнікі стварэньня партыі БХД. Яны патрабуюць, каб міністэрства паспрыяла захаваньню будынка кляштара базыльянаў — помніка архітэктуры ХVІІІ стагодзьдзя, які цяпер занядбаны.
23 кастрычніка ў канфэрэнц-залі Чырвонага касьцёлу Менску адбыўся чарговы ХІ зьезд Таварыства беларускай мовы. На зьезд прыбылі каля 120 дэлегатаў, некалькі дзясяткаў ганаровых гасьцей, прадстаўнікоў творчай і навуковай інтэлігенцыі. Старшынём ТБМ зноў абраны Алег Трусаў.
У часе прагляду, арганізаванага грамадзкім аб’яднаньнем "Мы" пры падтрымцы МЗС Польшчы ў сталічным кінатэатры "Luna" будуць паказаныя 20 стужак.
Праваабаронцы стварылі службу бясплатнай і канфідэнцыйнай кансультацыі для «зорак», якіх запрашаюць выступіць на народзінах ці іншых прыватных мерапрыемствах.
У нядзелю ў Менску адбудзецца ХІ зьезд Таварыства беларускай мовы. Напярэдадні гэтай падзеі карэспандэнты «Свабоды» высьвятлялі, як улады ў рэгіёнах ставяцца да ініцыятываў у справе абароны беларускай мовы ад дыскрымінацыі і заняпаду, а таксама — у якіх умовах цяпер існуюць тыя невялікія выспы беларушчыны, што пакуль яшчэ захаваліся ва ўмовах татальнай русыфікацыі.
У менскай галерэі "Ў" адкрылася фотавыстава "З табурэтам праз кантынэнты". Аўтары здымкаў, Аўгіньня Манцэвіч і Ўладзіслаў Юркоў, паўтара года таму выправіліся ў падарожжа праз 14 краінаў з зэдлікам, узятым зь беларускай кухні.
18 кастрычніка дэлегаты 2-га зьезду праўладнага Саюзу пісьменьнікаў Беларусі пераабралі на новы тэрмін старшынём арганізацыі Мікалая Чаргінца. За яго кандыдатуру прагаласаваў 461 дэлегат, супраць — адзін, тры ўстрымаліся.
Паэт, былы кандыдат у прэзыдэнты Беларусі Ўладзімір Някляеў заклікаў удзельнікаў зьезду Саюзу пісьменьнікаў Беларусі не выбіраць Мікалая Чаргінца на пасаду старшыні аб'яднаньня.
Грамадзкае аб'яднаньне "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" (ТБМ) выступіла з заявай, у якой заклікала грамадзян патрабаваць аднаўленьня выхаду дзіцячай газэты "Раніца" ў ранейшым фармаце.
Людзі зь дзяцінства гуляюць у гульні, і нічога не зьмяняецца, калі яны сталеюць. Нават калі яны становяцца пісьменьнікамі, то ўступаюць у гульню з выдаўцом, чытачамі, літаратурнымі героямі. Вось жа пяцікніжжа найлепшых кніг пра гульні ад Паліны Масьлянковай.
13 кастрычніка Сяргей Міхалок мусіў зьявіцца на «гутарку» ў пракуратуру Цэнтральнага раёну Менску.
Адышоў у іншы сьвет кіраўнік Беларуска-амэрыканскага грамадзкага цэнтру «Полацак», Стронгсьвіль, ЗША. Яму было 79 гадоў.
Адбылася прэзэнтацыя кнігі "Сьлед матылька. Освальд у Менску" сэрыі "Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе". Яе аўтар – дырэктар Беларускай службы Радыё Свабода Аляксандар Лукашук.
З выступу Аляксандра Лукашука, аўтара кнігі «Сьлед матылька. Освальд у Менску», на прэзэнтацыі ў Менскай кавярні «логвінаЎ». Кніга працягвае сэрыю «Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе».
Крымінальная справа ў дачыненьні да лідэра гурту "Ляпіс Трубяцкой" Сяргея Міхалка не заведзеная. Органы пракуратуры праводзяць праверку ягоных крытычных выказваньняў на адрас беларускіх уладаў.
З Новага году ня стане найстарэйшага беларускамоўнага часопіса для падлеткаў «Бярозка», які выходзіць з 1926 году і ў якім пачыналі ці ня ўсе вядомыя беларускія літаратары. «Бярозка» страціць сваю вокладку і будзе дадаткам да часопіса «Маладосць».
У сэрыі «Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе» выйшла новая кніга «Сьлед матылька. Освальд у Менску». У Менску прайшла прэзэнтацыя кнігі.
13 кастрычніка а 19-й у Менску ў кнігарні "логвінаЎ" адбудзецца прэзэнтацыя новай кнігі сэрыі "Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе". Палічку бібліятэкі папоўніў твор Аляксандра Лукашука "Сьлед матылька. Освальд у Менску".
«Сьлед матылька. Освальд у Менску». Так называецца новая кніга, якая выйшла ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе». На яе старонках аўтар — дырэктар Беларускай службы Радыё Свабода Аляксандар Лукашук — зьдзейсьніў дакумэнтальнае падарожжа ў Менск пачатку 1960-х.
Гэтым разам Грышку давялося беспасьпяхова супакойваць Саўку, якога дужа расхвалявалі словы Аляксандра Лукашэнкі аб тым, што палякі нібыта аспрэчваюць заходнюю мяжу Беларусі.
Кнігі «Сьлед матылька. Освальд у Менску» былым суседзям Лі Гарві Освальда падпісваў і дараваў аўтар Аляксандар Лукашук.
«Белпошта» не прымае падпіскі на адзіную беларускамоўную газэту для падлеткаў «Раніца». Міністэрства адукацыі і «Настаўніцкая газета» — тлумачаць гэта эканамічнымі прычынамі.«Раніца» стане дадаткам да расейскамоўнай газэты для падлеткаў — «Переходного возраста».
«Нобэлеўская прэмія даецца раз на год, і гэта ў пэўным сэнсе лятарэя. Але нашы літаратары — пералічаныя і таксама Разанаў, Бураўкін, Арлоў, Хадановіч — яны не саступаюць Транстрэмэру паводле свайго таленту».
У Стакгольме абвешчаны ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры за 2011 год. Ім стаў швэдзкі паэт Тумас Транстрэмэр. Творы Транстрэмэра перакладаў на беларускую мову Лявон Баршчэўскі.
На адкрыцьці "Тыдня паэтаў" у Маскве абвешчаны ляўрэат вялікай прэміі "Біенале паэтаў" – кіраўнік кампаніі "Гавары праўду", былы кандыдат на прэзыдэнта, паэт Ўладзімер Някляеў.
На канфэрэнцыі ў вугорскім Эстэргоме ўпершыню гаварылі пра Беларусь гэтак маштабна і гэтак дэтальна, – прызнаюцца арганізатары імпрэзы, вугорскія паляністы Лаяш Палфалві і Атыла Пал Ілеш.
Кінаэліта трапіла ў шэраг самых абяздоленых слаёў беларускага насельніцтва. Як расказалі супрацоўнікі кінастудыі «Беларусьфільм», цэлыя падразьдзяленьні нацыянальнай «фабрыкі кіно» сасьпелі, каб далучыцца да хвалі працоўнай міграцыі зь Беларусі.
30 верасьня Ніл Гілевіч сьвяткуе сваё 80-годзьдзе. Дзяржаўныя структуры і мэдыі, за выняткам літаратурных часопісаў «Полымя» і «Маладосьць», гэтай даты ў жыцьцяпісе аднаго з двух апошніх народных паэтаў Беларусі не заўважылі.
Ніл Сымонавіч Гілевіч нарадзіўся 30 верасьня 1931, Слабада, Лагойскі раён, Менская вобласьць.
За мінулыя 17 год, калі пры ўладзе ў Беларусі Аляксандар Лукашэнка, сетка публічных бібліятэк у краіне скарацілася амаль на трэць: у 1995 годзе было 5367 публічных бібліятэк, цяпер засталося 3800.
Заслужаная артыстка Расіі Алёна Сьвірыдава ў рамках праекту «Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2» перазапісала адзін са сваіх апошніх хітоў «Пока» ў перакладзе Андрэя Хадановіча.
Падчас чарговага паседжаньня 23 верасьня былі дапытаныя сьведкі з боку абвінавачаньня — супрацоўнікаў падатковай службы і паштавікоў.
22 верасьня ў восьмы раз у Менску адкрыліся «Тыдні Нямеччыны», якія праводзіць амбасада Нямеччыны ў Беларусі. Яны ўключаюць шэраг імпрэзаў у галіне культуры, мастацтва, мэдыяў і эканомікі.
Прэм’ера спэктаклю “Двое ў тваім доме” адбудзецца ў лістападзе на тэатральным фэстывалі Baltic Circle у Хэльсынкі.
Пасьля 31 году творчай працы амэрыканскі рок-гурт “R.E.M” заявіў аб самароспуску. Сёньня мала хто памятае, што першым запісам “R.E.M” стала песьня пад назвай “Radio Free Europe”.
Сьпявак беларускага паходжаньня запісаў для праекту “Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2” беларускую вэрсію свайго гіту “Europe’s Skies”.
У Беларусі і пад нямецкай акупацыяй жылі мільёны людзей, нараджалі і вучылі ў школах дзяцей, сеялі жыта, паміралі сваёй сьмерцю, а не ад варожай кулі. Менавіта такую – падакупацыйную – Беларусь і паказаў нам гісторык з Варшавы Юры Туронак.
Загрузіць яшчэ