Згодна са словамі міністра культуры Беларусі Паўла Латушкі, у сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Беларусі ўнесена больш за 5200 аб'ектаў.
Больш як тысячу сустрэчаў у Беларусі і за мяжой правёў Уладзімер Арлоў за апошнія дзесяць гадоў. Цыдулкі ад чытачоў запоўнілі некалькі шуфлядаў. Зараз вечныя і надзённыя, наіўныя і падступныя, прыватныя і філязофскія пытаньні да пісьменьніка ў эфіры і на сайце «Свабоды» ў перадачы «Пакуль ляціць страла».
Пра гэта сэрбскі рэжысэр Эмір Кустурыца заявіў на сёньняшняй прэсавай канфэрэнцыі ў Менску ў адказ на пытаньне, ці цікава было б яму зьняць кіно пра прэзыдэнта Беларусі.
Мы папрасілі Нэнада Пэіча, намесьніка дырэктара нашага радыё, падзяліцца з сваімі думкамі ў сувязі з учорашнімі выказваньнямі кінарэжысэра Эміра Кустурыцы ў Менску.
Менскі міжнародны кінафэстываль "Лістапад" ня толькі камэрцыялізуецца, але і палітызуецца.
10 лістапада ў Менску ў Дзяржаўным музэі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца вечарына памяці Алеся Салаўя. У часе яе пройдзе прэзэнтацыя першай ягонай кнігі, выдадзенай на радзіме, -- «Творы: паэзія, проза, лісты». Том, складзены Міхасём Скоблам, выйшаў у прыватным выдавецтве «Лімарыус» і запачаткаваў новую кніжную сэрыю «Галасы Айчыны».
Сёньня прэзыдэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі ўручыў прэмію імя Ежы Гедройца Агнешцы Рамашэўскай-Гузы, дырэктарцы тэлеканалу "Белсат", які вяшчае ў Беларусь з Польшчы.
Аляксандар Лукашенка 9 лістапада ўручыў сэрбскаму кінарэжысэру Эміру Кустурыцы адну з галоўных узнагародаў кінафэстывалю "Лістапад" -- спэцыяльны прыз кіраўніка дзяржавы "За захаваньне і разьвіцьцё традыцыяў духоўнасьці ў кінаматсацтве". У сваю чаргу Эмір Кустурыца сказаў, што Аляксандар Лукашэнка кіруе дзяржавай так, каб захаваць незалежнасьць.
Рэклямнае агенцтва «Іксэлент» і друкарня «Поліпрынт» выпусьцілі «Сучасны Беларускi Каляндар», дзе ў якасьці мадэляў выступілі пісьменьніцы Беларусі. У пэўным сэнсе каляндар, які ў розных крыніцах азначаецца і як гламурны і як эратычны, можна лічыць адказам леташняму календару “Канец словаў”.
Мінулай ноччу памёр мастак Міхаіл Савіцкі. Пра яго цяжкі і супярэчлівы лёс і пра ягоную творчасьць расказвае мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі.
Самая прэстыжная літаратурная ўзнагарода Францыі – Ганкураўская прэмія за 2010 год – прысуджаная пісьменьніку Мішэлю Уэльбэку за раман "Мапа і тэрыторыя" (La carte et le territoire).
Сёньня памёр народны мастак Беларусі, акадэмік Міхаіл Савіцкі. Мастак прайшоў вайну, быў вязьнем канцлягераў Дахаў і Бухэнвальд.
Беларуская суполка ў Малдове плянуе аднавіць на якасна новай аснове дзейнасьць нядзельнай школы для выкладаньня дзецям беларускай мовы, літаратуры, гісторыі, вывучэньня культуры, традыцый і звычаяў іх этнічнай Радзімы.
Мастачка Алена Каравай кажа, што ў апошнія гады стала задумвацца пра тыя сьветапоглядныя ўстаноўкі, якія раней уяўляліся непарушнымі. Не, у тым, што трэба быць сабою, яна перакананая і цяпер, але што гэта значыць – быць сабою?
Трэці год запар грамадзкасьць Горадні адзначае альтэрнатыўныя дні гораду.
5 лістапада ў Менску стартуе XVII міжнародны кінафэстываль «Лiстапад-2010». Нягледзячы на працяглую гісторыю імпрэзы, толькі сёлета ўпершыню ўдзельнікі імпрэзы, рэжысэры, акторы, сябры журы, змогуць адчуць сваю прафэсійную абранасьць: шлях да ўваходу ў Палац Рэспублікі арганізатары засьцеляць чырвонай дывановай дарожкай. Ці будзе навацыя кульмінацыяй усяго фэстывалю?
Беларускага літаратара і першага старшыню савецкага ўраду Беларусі Цішку Гартнага згадалі ў Магілёўскай суполцы Таварыства Беларускай мовы. 4 лістапада пісьменьніку й грамадзкаму дзеячу Зьмітру Жылуновічу — 123 гады. Ягонай творчасьці магілёўскія ТБМаўцы прысьвяцілі заняткі ў сваім гуртку беларускай мовы.
Абвешчаны мясцовымі ўладамі конкурс на стварэньне адмысловага гімну абласнога цэнтру праваліўся: з 29-ці прапанаваных варыянтаў вартым не прызналі ніводнага. Гарвыканкам абвясьціў другі тур конкурсу з тымі самымі патрабаваньнямі да аўтараў.
2 лістапада ў інфармацыйна-выстаўным цэнтры бібліятэкі імя Якуба Коласа Акадэміі навук адбудзецца прэзэнтацыя біяграфічнага альманаху “Асоба і час” і збору твораў Ларысы Геніюш.
У вёсцы Гарошкаў Рэчыцкага раёну ладзілася сьвята паэзіі «Дух — гэта, людзі, Я». Яно прымеркавана да 51-й гадавіны з дня народзінаў слыннага земляка, паэта Анатоля Сыса.
У Беларускай Майстроўні трыццаць гадоў таму гэта быў самы незвычайны зь яе ўдзельнікаў. Спачатку вы заўважалі сярод студэнцкае грамады ягоную сівую галаву. Потым даведваліся, што ён праштудыяваў увесь “Капітал” Карла Маркса, і нават, здаецца, у арыгінале. Далей высьвятлялася, што ён захоплены беларускім паганствам і этнакасмалёгіяй. А ўрэшце высьвятлялася, што ён – фізык з адпаведнага факультэту БДУ.
У суботу 30 кастрычніка адбудзецца ўжо шостае сьвята паэзіі ў гонар Анатоля Сыса, якому 26 кастрычніка споўніўся б 51 год.
У Гомелі ў галерэі імя Вашчанкі адкрылася пэрсанальная выстава жывапісу знанага гомельскага мастака Яўгена Семянюка. У экспазыцыі звыш 40 карцін, напісаных цягам двух апошніх дзесяцігодзьдзяў і аб’яднаных агульнай назвай: "З ХХ у ХХI стагодзьдзе.
У чацьвер ўвечары ў менскай краме “Кніжны салён” адбылася прэзэнтацыя анталёгіі “Тысяча гадоў добраму суседзтву. Беларуска-літоўскае гістарычнае і літаратурнае сужыцьцё".
Увечары 26 кастрычніка ў галерэі сучаснага мастацтва «Ў» адбыўся суд. Менавіта ў такі спосаб яе супрацоўнікі вырашылі адзначыць гадавіну сваёй дзейнасьці.
У Горадні на вул. Вялікай Траецкай пачаліся раскопкі. Тут адзін з самых старых кварталаў, існуе надзея на знаходкі ХІ стагодзьдзя, мяркуе доктар гістарычных навук Сяргей Піваварчык з Гарадзенскага ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы.
У мінулыя выходныя прайшоў багаслоўска-духоўны сэмінар і круглы стол перакладчыкаў біблейскіх і літургічных тэкстаў на беларускую мову.
Браты Запрудзкія зьявіліся ў Беларускай Майстроўні ад самага пачатку, у 1980-м. Старэйшы Сяргей быў адным з заснавальнікаў аб’яднаньня і прывёў туды Ігара. Абодва бачылі росквіт Майстроўні, абодва перасталі наведвацца ў яе яшчэ да яе сканчэньня. Але мяркуючы па іх сёньняшніх занятках, абодва на ўсё жыцьцё засталіся ў коле тых зацікаўленьняў, якія трыццаць гадоў таму і аб’ядналі майстроўцаў у адно. Сяргей -- мовазнаўца і старшыня Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў. Ігар выкладае літаратуру 19 ст. на філфаку БДУ.
Інстытут «Гроднаграмадзянпраект» прапануе замяніць драўляную сьцяну Калоскай царквы на сьцяну з каменных матэрыялаў. Як лічаць незалежныя экспэрты, перабудова гарадзенскага храму на новы манер можа паставіць крыж на плянах уключэньня Калоскай царквы ў сьпіс усясьветнай спадчыны ЮНЭСКО.
Пяты год у мястэчку Юравічы Калінкавіцкага раёну вядзецца рэканструкцыя былога езуіцкага кляштара – помніка архітэктуры XVIII. Касьцёл быў зачынены на загад генэрал-губэрнатара Мураўёва-Вешальніка пасьля здушэньня нацыянальнага-вызвольнага паўстаньня 1863-64 гадоў. Рэканструкцыю меліся закончыць яшчэ летась, але потым перанесьлі ажно на сьнежань 2012 году.
21 кастрычніка ў Менску прэзэнтавалі кнігу, прысьвечаную апостальскаму візытатару для беларусаў-каталікоў у замежжы, дырэктару бібліятэкі імя Францішка Скарыны ў Лёндане, навуковаму, рэлігійнаму і грамадзкаму дзеячу, грэка-каталіцкаму сьвятару Аляксандру Надсану.
20 кастрычніка прадстаўнікі беларускай грамадзкасьці зьвярнуліся да беларусаў Расеі па падтрымку ў стварэньні музэя пісьменьніка, літаратуразнаўца і грамадзкага дзеяча Алеся Адамовіча.
У Менску адбыўся перадпрэм’ерны паказ новай беларускай кінастужкі — містычнага трылеру «Масакра», які зьняў рэжысэр Андрэй Кудзіненка. Стужку паказалі ў кінатэатры «Перамога» некалькім дзясяткам журналістаў.
У БДУ прэзэнтавалі кнігу "Папулярная музыка зь Вітулы” швэдзкага пісьменьніка Мікаэля Ніемі па-беларуску. Гэта 35 пераклад на замежную мову рамана Ніемі. Сам аўтар прыехаў на прэзэнтацыю.
Сёньня спаўняецца 125 гадоў ад дня нараджэньня выбітнага дзеяча нацыянальна-вызвольнага руху і беларускай культуры Аляксандра Бурбіса. Гэта чалавек, які арганічна спалучыў у сваім жыцьці вялікую палітыку і тэатральнае мастацтва.
Сёньня пачынаецца своеасаблівы маратон прэзэнтацый праекту "У нескладовае". У сераду ў менскай страўні "Камяніца" — прэс-канфэрэнцыя.
19 кастрычніка ўвечары ў сталічным фальварку “Добрыя мысьлі” адчынілася выстава Алеся Марачкіна “Постаці”. У экспазыцыі каля трыццаці графічных аркушаў, прысьвечаных дзеячам беларускай гісторыі і культуры, а на мальбэрце мастака твор, які ўпершыню быў прадстаўлены публіцы. Гэта партрэт паэта Анатоля Сыса.
Два студэнты Карлава ўнівэрсытэту ў Чэхіі стварылі карту беларускіх мясьцін Прагі. Карта “Беларуская Прага” была выдадзеная пры фінансавай падтрымцы пасольства Беларусі.
Сёньня па ўсёй Украіне заплянаваныя акцыі пратэсту, накіраваныя супраць зьнішчэньня ўкраінскай мовы. Менавіта да гэтага, на думку пратэстоўцаў, можа прывесьці прыняцьце законапраекту «Аб мовах ва Ўкраіне».
Свой сямідзясяты дзень народзінаў адсьвяткаваў скульптар, жывапісец, сябра мастакоўскай суполкі "Пагоня" Алесь Шатэрнік.
Восеньскае сьвята ладзіцца на старажытнай сядзібе Пятра Драгунцава, у маляўнічым месцы над Волмай, дзе месьцяцца кавальская і драўляная майстэрні івянецкага музэю, дзе знаходзіцца карчма, аздобленая ў сярэднявечным стылі.
У сёньняшняй перадачы мы атрымаем доступ да некаторых таямніц Беларускай Майстроўні, як той казаў, зь першых вуснаў. Сяржук Сокалаў-Воюш шмат гадоў жыве ў ЗША і на радзіме бывае наездамі. Ягоныя ўспаміны і думкі пра маладзёвы рух, якім ён быў трыццаць гадоў таму, Тацяна Сапач запісала праз скайп. Сяржук прыгадвае, што Майстроўня напрыканцы 1980 году была створаная ў выніку палітычнага рашэньня.
14 кастрычніка ў Дзяржаўным літаратурным музэі Янкі Купалы прайшла прэзэнтацыя зборніку аўтарскіх казак і ўганараваньне пераможцаў аднайменнага конкурсу "Зачаруй казкай".
14 кастрычніка ў Дзяржаўным музэі гісторыі беларускай літаратуры адчынілася выстава Алеся Шатэрніка "Сонцапрамень. Жывапіс. Скульптура. Імпрэсія".
У Нацыянальным гістарычным музэі ўрачыста адкрылася выстава вядомага ізраільскага фотамастака Леаніда Падруля «Цень Ерусаліму», арганізаваная амбасадай Ізраілю ў Беларусі.
Прэстыжную брытанскую літаратурную прэмію Букера за найлепшую кнігу 2010 году атрымаў Говард Джэйкабсан за сатырычны раман "Праблема Фінклера".
Камэрцыялізацыя музэйных аб'ектаў набірае абароты. Цяпер зарэгістраваць шлюб ці арганізаваць банкет можна нават у літаратурных музэях, гарадзкіх ратушах ці на тэрыторыі сядзібна-паркавых комплексаў. Добра гэта, ці наадварот — непатрэбная вольнасьць?
У Менску прэзэнтавалі раман Вольгі Такарчук "Правек ды іншыя часы". Гэты раман, які лічыцца вяршыняй сучаснай польскай мітатворчай прозы, пераклала на беларускую мову Марына Шода. Кніга выйшла ў выдавецтве “І.П.Логвінаў”.
Загрузіць яшчэ