Абвешчаны мясцовымі ўладамі конкурс на стварэньне адмысловага гімну абласнога цэнтру праваліўся: з 29-ці прапанаваных варыянтаў вартым не прызналі ніводнага. Гарвыканкам абвясьціў другі тур конкурсу з тымі самымі патрабаваньнямі да аўтараў.
Паводле ўмоваў конкурсу, гімн абавязкова мусіць быць беларускамоўным, «мець высокі мастацкі ўзровень, iнтанацыйна-мэлядычную яснасьць, патрыятычнасьць, запамiнальнасьць, урачыстасьць».
Першае патрабаваньне ня выканалі шасьцёра аўтараў, і тэксты на расейскай мове ад удзелу ў конкурсе былі адхіленыя. Астатнія 23 працы паэтаў і кампазытараў былі адхіленыя, бо ня мелі, на думку журы, дастатковай мастацка-патрыятычнай вартасьці.
У конкурсе бралі ўдзел аўтары зь Віцебску, Віцебскага і Сеньненскага раёнаў, Менску, Наваполацку і нават Санкт-Пецярбургу. Але вынікі конкурсу, падведзеныя напрыканцы кастрычніка, аказаліся «нулявымі» — Віцебск па-ранейшаму застаецца бяз гімну.
Гарвыканкам абвясьціў другі тур, які мусіць завяршыцца напрыканцы гэтага году, а вынікі паабяцалі абвясьціць ужо ў 2011-м годзе, 15 студзеня.
Самім гараджанам абмяркоўваць прапанаваныя варыянты не прапаноўваюць. Адпаведнасьць «статусу гораду Віцебску як самастойнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі Віцебскай вобласьці, якая мае сваю індывідуальнасьць і гісторыка-культурную каштоўнасьць», як напісана ва ўмовах конкурсу, зноў будзе вызначаць журы, склад якога мясцовым жыхарам таксама не паведамляецца.
Гісторыя з гімнам нагадвае гараджанам леташнія конкурсы на лепшыя праекты помнікаў, якія гарадзкія ўлады зьбіраліся ўсталяваць у Віцебску да чэрвеня гэтага году.
Конкурсы праектаў помнікаў княгіні Вользе, князю Вітаўту і Аляксандру Неўскаму, абвешчаныя яшчэ мінулай восеньню, зь першага разу таксама не адбыліся. Праводзіўся і другі тур, пасьля таго, як скульптарам і архітэктарам падказвалі, што варта паправіць у іхных праектах. Аднак выніку як не было, так і няма: пра абяцаныя помнікі ўлады ўжо й ня згадваюць, хаця пад помнік князю Вітаўту ўжо нават быў падрыхтаваны пастамэнт.