10 лістапада ў Менску ў Дзяржаўным музэі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца вечарына памяці Алеся Салаўя. У часе яе пройдзе прэзэнтацыя першай ягонай кнігі, выдадзенай на радзіме, -- «Творы: паэзія, проза, лісты». Том, складзены Міхасём Скоблам, выйшаў у прыватным выдавецтве «Лімарыус» і запачаткаваў новую кніжную сэрыю «Галасы Айчыны».