Выдадзеная кніга — як птушка, выпушчаная з клеткі. Аддаўшы рукапіс кнігі ў выдавецтва, аўтар ня ведае, ці дойдзе яна ад друкарскага варштату да кнігарні, якія думкі і пачуцьці выкліча ў чытача, як паўплывае на яго далейшы творчы лёс і нават на ягонае жыцьцё. Валянціна Аксак — пра пяць кніг сучаснай беларускай літаратуры, якія спрычыніліся да літаратурна-грамадзкіх скандалаў.