Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да "У нескладовага" прычыніўся міністар культуры Латушка


Віктар Рудэнка выступае ў складзе "У нескладовае"
Віктар Рудэнка выступае ў складзе "У нескладовае"
Сёньня пачынаецца своеасаблівы маратон прэзэнтацый праекту "У нескладовае". У сераду ў менскай страўні "Камяніца" — прэс-канфэрэнцыя. 21 кастрычніка — прэзэнтацыя ў Маскве ў клюбе "Шанці". Прэзэнтацыя ў Менску заплянаваная на 28 кастрычніка ў клюбе "Рэактар", а ў лістападзе музыкі едуць з канцэртам у Кіеў.

Ідэя праекту "У нескладовае" ўзьнікла год таму адначасова ў некалькіх творчых асобаў беларускага паходжаньня — Рамана Арлова, Вадзіма Марголіна, які цяпер жыве ў Маскве, і Барыса Штэрна, які жыве ў Ізраілі.

Расказвае Раман Арлоў:

Раман Арлоў
"Праект "У нескладовае" ўзьнік у лістападзе 2009 году як вынік у нейкім сэнсе анонсу міністра культуры Паўла Латушкі, што 2010 год будзе годам беларускай культуры ў Расейскай Фэдэрацыі. А паколькі ў мяне ў Маскве шмат сяброў беларускага паходжаньня, многія зь якіх зрабіліся за гэты час маімі партнэрамі па праекце "У нескладовае", мы вырашылі падтрымаць справамі гэты анонс спадара Паўла Латушкі і зрабілі такі музычны праект".

Першы канцэрт зладзілі ў Маскве 2 лютага 2010 году. 23 красавіка адбыўся канцэрт у менскім клюбе "Рэактар". Потым была зноў Масква, беларуская вечарынка ў папулярным маскоўскім клюбе "Мэца Фортэ". Заўтра — зноў канцэрт у Маскве з удзелам беларускіх літаратараў Уладзімера Арлова і Андрэя Хадановіча, а таксама гуртоў "Харлі" і "Далі". Праект "У нескладовае" — гэта своеасаблівы культурны мост паміж Менскам і Масквой, прычым разьлічаны ня толькі на беларускую меншасьць, кажа Вадзім Марголін:

"Наша мэта — больш амбіцыйная: прывабіць расейскамоўную, ангельскамоўную, нямецкамоўную публіку, бо Масква — гэта такі Бабілён у Расеі. Цяпер для вялікай колькасьці расейцаў беларуская мова — гэта нейкі расейскі дыялект сьмешны. І мы б вельмі хацелі гэтага пазбавіцца. Насамрэч у "У нескладовым" удзельнічаюць адны з найлепшых музыкаў".

Аляксандар Памідораў, Віталь Артыст, Алег Хаменка, Уладзімер Пугач, Юля Глушыцкая, Ганна Хітрык, Яўген Чалышаў, Руся, Віктар Рудэнка, Аляксей Стокс, Вадзім Касалапаў, Аляксей Хлястоў прычыніліся да "У нескладовага". Пра музычныя асаблівасьці праекту распавядае Раман Арлоў:

"Стылістычна "У нескладовае” — гэта сучасная музыка для дарослых з рознымі актуальнымі трэндамі, такімі, як хіп-хоп, рэгі і гэтак далей. Паколькі матэрыял ствараўся на працягу трох гадоў, то штосьці вам, магчыма, падасца падобным да "J:Mors", але цяпер экспэрымэнт працягваецца ў зусім процілеглым кірунку".

Большасьць музыкі і тэкстаў піша сам Раман Арлоў, да яго далучаюцца Барыс Штэрн, які жыве ў Ізраілі, Андрэй Краўчанка, які жыве ў Вашынгтоне, Вадзім Марголін і Зьміцер Вайтэнка з Масквы. На песьню з аднайменнай назвай "У нескладовае" рэжысэрам Мікалаем Батвіньнікам у Маскве зьнялі кліп.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG