Лацінка як альтэрнатыўны варыянт беларускага пісьма цяпер займае абмежаваны акрэс у жыцьці: час ад часу яна ўжываецца некаторымі аўтарамі ў тыднёвіку “Наша Ніва”, часопісе “Архэ”, у прэсе беларускай дыяспары, у сеціве. Бальшыня беларусаў карыстаюцца кірыліцай.