Навагоднія вакацыі прадстаўнікі эстрады традыцыйна параўноўваюць з “зялёным жнівом” (у аналёгіі з даляравай расфарбоўкай). У калядныя дні, калі краіна павальна гуляе, нават не самыя папулярныя выканаўцы могуць крыху зарабіць на “чорны дзень”, ствараючы музычны фон падчас карпаратыўных вечарынаў у клюбах ці рэстарацыях. Якія беларускія музыкі найбольш запатрабаваныя і пра каго ў сьвяты забыліся?