Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве пакажуць швэдзкія фільмы па-беларуску <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />


Сёньня ў Магілёве пачаўся фэстываль швэдзкага кіно “Вандроўка Бэргмана на Ўсход”.


Цягам чатырох фэстывальных дзён магілёўцы ў кінатэатры “Радзіма” пабачаць пяць стужак. Чатыры зь іх — “Восеньская саната”, “Шэпт і крыкі”, “Жанчыны ў чаканьні” ды “Лета з Монікай” — у сынхронным перакладзе на беларускую мову.

“Прадстаўленыя на фэстывалі стужкі перакладзеныя знакамітымі беларускімі літаратарамі, сярод якіх Лявон Баршчэўскі, а таксама швэдзкімі перакладчыкамі, якія перакладаць тэксты на беларускую мову. Гэтыя тэксты чытаюць беларускія акторы”, — зазначыла прадстаўніца аддзяленьня амбасады Алена Кацько.

У Магілёве тэкст сынхроннага перакладу будзе чытаць актрыса мясцовага драматычнага тэатру Галіна Лабанок.



У менскім аддзяленьні амбасады Швэцыі ў Маскве паведамілі “Свабодзе”, што пераклад швэдзкіх стужак на беларускую мову зроблены на знак павагі да беларускай культуры й дзеля падтрымкі беларускай мовы. Так тут пастанавілі ўжо некалькі гадоў таму.

Швэдзкія стужкі не перакладаюцца на беларускую мову ў тых выпадках, калі існуюць іх расейскамоўныя вэрсіі.

Фэстываль распачаўся стужкай “Фані і Аляксандар”, якую раней пераклалі на расейскую мову.

Фэстывальныя запрашальныя квіткі й абвесткі вырабленыя па-беларуску, рэклямная расьцяжка ж — па-расейску.

У Магілёўскім кінавідэааб’яднаньні гэта патлумачылі тым, што расьцяжку рабілі задоўга да фэстывалю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG