Канстытуцыйны суд Украіны прызнаў незаконным указ прэзыдэнта Ўладзіміра Зяленскага аб часовым спыненьні паўнамоцтваў старшыні суду.
Паводле праваабаронцаў «Вясны», у Беларусі на 30 сьнежня 169 палітвязьняў і яшчэ дзясяткі адміністрацыйных вязьняў, якія адбываюць пакараньне за ўдзел у пратэстах супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў. Што вядома пра ўмовы, у якіх гэтым людзям давядзецца сустракаць навагоднія сьвяты?
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін падпісаў закон аб санкцыях у адказ на цэнзуру супраць расейскіх СМІ на замежных інтэрнэт-плятформах.
Раней адвакат разам з чатырма сукамэрнікамі займаў старое памяшканьне ў сутарэньнях.
Акушэр-гінэколяг зь Ліды Ірына Здота далучылася да страйку 30 сьнежня. Напярэдадні яе затрымалі на мітынгу і аштрафавалі, а на працы прапанавалі звольніцца па ўласным жаданьні.
Казлоў правёў у СК каля трох гадзін, паказаньні даваць адмовіўся. Тады яму прызначылі яшчэ адзін допыт.
Сэнат Аргентыны ўхваліў законапраект аб легалізацыі абортаў. За яго прагаласавалі 38 сэнатараў, супраць былі 29, адзін устрымаўся.
2020-ты быў годам грамадзкага ўздыму, новых твараў і новых твораў, але ён быў і годам стратаў. Свабода прыгадала, каго Беларусь страціла ў адыходзячым годзе.
Журналіст Bellingcat Хрыста Грозэў — адзін з аўтараў расьсьледаваньня аб атручваньні Аляксея Навальнага — заявіў, што да канца 2020 году цалкам апублікуе ўсю наяўную інфармацыю аб перасоўваньнях супрацоўнікаў ФСБ, датычных, як мяркуецца, да замаху на расейскага апазыцыянэра.
Вячаслаў Ламаносаў сам адпрацаваў на БТ 24 гады. Звольніўся сёлета ў канцы жніўня. Падчас суду заявіў пра катаваньні і біцьцё пры затрыманьні.
Першы кітайскі распрацоўнік вакцыны ад каранавірусу новага тыпу — «Сінафарм» — даў справаздачу аб выніках яе выпрабаваньняў. Згодна з папярэднімі вынікамі трэцяй стадыі тэставаньня, прэпарат паказаў эфэктыўнасць ў 79 адсоткаў, гаворыцца на сайце распрацоўніка.
Адыходзячы год шмат у чым арыгінальны і непаўторны. Асабліва ён непаўторны для беларускай эканомікі. Гартаем беларускую статыстыку і спрабуем знайсьці там пазытыў.
Кіраўнікі Эўразьвязу — кіраўнік Эўрапейскай рады Шарль Мішэль і старшыня Эўракамісіі Урсуля фон дэр Ляен — у сераду ў Брусэлі афіцыйна падпісалі ад імя ЭЗ пагадненьне аб ўзаемаадносінах паміж Эўразьвязам і Вялікай Брытаніяй пасьля выхаду Брытаніі з ЭЗ.
Улады Вялікай Брытаніі ўхвалілі для масавага прымяненьня вакцыну ад каранавіруснай інфэкцыі, распрацаваную карпарацыяй AstraZeneca сумесна з Оксфардзкім унівэрсытэтам.
Няпросты быў фінал 2020 году для дзесяціборца Андрэя Краўчанкі – яго разам з кікбаксэрам Іванам Ганіным у лістападзе жорстка затрымалі, тайна асудзілі на 10 дзён арышту і трымалі ў жодзінскім ізалятары. Спартовец ня страчвае аптымізму.
За кратамі арыштаваны 25 чэрвеня палітвязень знаходзіцца 188 дзён.
Найлепшай паэтычнай кнігай 2020-га паводле вэрсіі Радыё Свабода стала «VOLUMEN.2» Міхала Бараноўскага. Гэта другая кніга маладога аўтара. За першую — «VOLUMEN.1» — у 2017 годзе ён атрымаў прэмію «Дэбют» імя Максіма Багдановіча.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін падпісаў закон, згодна зь якім паліцыянтам даецца права дастаўляць грамадзянаў у стане алькагольнага ап’яненьня ў выцьвярэзьнікі.
Падзеі 30 сьнежня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі.
Загрузіць яшчэ