Распараджэньне падпісаў прэм’ер-міністар Аляксандар Турчын.
Выйшаў кібэрпанк Replaced ад беларускіх распрацоўнікаў, якога чакаў мільён гульцоў. Беларускі пераклад гульні зрабіў Андрэй Пячынскі (Палякоў), які гуляе і сам. Свабода пагаварыла зь ім пра беларусізацыю ў GameDev, канкурэнцыю з ШІ і ўражаньні ад гульні.
Падзеі і даты 18 красавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
У Вільні беларускія эколягі і навукоўцы правялі круглы стол «Выпрабаваньне чалавецтва. Чарнобыль і 40 гадоў пасьля». На ім абмеркавалі сьлед, які Чарнобыльская катастрофа пакінула ня толькі на землях Беларусі, але ў сьвядомасьці і сэрцах беларусаў.
У Галоўным упраўленьні выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны паведамілі аб пацэльваньні па нафтаперапрацоўчым заводзе ў Туапсэ, што ў Краснадарскім краі. Расейскія ўлады паведамілі пра ахвяры.
Сядзіба ў Падароску выявілася без Напалеона і без вады, насуперак рэкляме пры продажы. Зьняпраўджваем наратыў дзяржаўных уласьнікаў.
«Хацелася паказаць магічнасьць і містычнасьць нашай культуры, тужлівую ноту, якую мы, беларусы, вельмі любім». Свабода пагаварыла з кіраўніцай хору сьпявачкай Русяй Šuma пра ўдзел у конкурсе «Маю талент».
Парлямэнт Грузіі прыняў папраўкі, якія ўводзяць новую візу катэгорыі C5 для «лічбавых качэўнікаў» — іншаземцаў з высокім даходам, што працуюць дыстанцыйна на замежныя кампаніі. Праваабаронца Раман Кісьляк лічыць, што гэта спроба ўладаў выправіць наступствы ўзмацненьня міграцыйнага заканадаўства.
Найдаўжэй сваю пасаду захоўвае міністар спорту і турызму Сяргей Кавальчук — 8 гадоў. Усе іншыя «доўгажыхары» сярод высокапастаўленых чыноўнікаў — прадстаўнікі сілавога блёку. Разьбіраемся, што ўплывае на міністэрскі тэрмін.
Міністэрства адукацыі Беларусі зьмяніла парадак фармаваньня, вядзеньня і выкарыстаньня банкаў зьвестак таленавітай моладзі, прадстаўнікі якой маюць ільготы або атрымліваюць стыпэндыі Аляксандра Лукашэнкі.
У Дзяржаўнай памежнай службе Ўкраіны заявілі, што пакуль не назіраюць вайсковай актыўнасьці з боку Беларусі ў кірунку мяжы з Украінай.
Шосты дзень народзінаў запар журналіст Андрэй (Анджэй) Пачобут сустракае за кратамі. На тле частага згадваньня ягонага імя ў прэсе беларускімі праваабаронцамі і польскімі дыпляматамі, дзеяч незалежнага Зьвязу палякаў застаецца сярод палітычных зьняволеных рэжыму Лукашэнкі.
15 красавіка Эўрапэйскі гуманітарны унівэрсытэт пракамэнтаваў наданьне яму статусу «экстрэмісцкай арганізацыі» у Беларусі.
Гэта адбылося 5 красавіка. Раней армянскія памежнікі сем разоў затрымлівалі Лапшына на запыт уладаў Беларусі.
Прэм’ер-міністар Беларусі Аляксандар Турчын падпісаў пастанову аб скасаваньні нулявых ставак вывазнога мыта на нафтапрадукты.
Беларус Тарас Цялькоўскі прабег маратон у гумовых кроксах. Так ён хоча трапіць у Кнігу рэкордаў Гінэса — каб выканаць юнацкую мару, натхніць сваіх дзяцей і больш расказваць людзям пра Хрыста.
15 красавіка былому рэдактару «Ежедневника» спаўняецца 58 гадоў. Вядомы журналіст-расьсьледнік пяты раз сустракае дзень народзінаў у няволі.
14 красавіка Вярхоўны суд Беларусі надаў Эўрапейскаму гуманітарнаму ўнівэрсытэту статус «экстрэмісцкай арганізацыі». Праваабарончы цэнтар «Вясна» на просьбу Свабоды выступіў з заявай пра гэта.
Падзеі 15 красавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Паводле інфармацыі Свабоды, ціск на студэнтаў Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту ўзмацніўся мінулай восеньню, а зімой прайшлі масавыя допыты ў Сьледчым камітэце і КДБ.
Загрузіць яшчэ