Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 80 гадоў таму выкананыя сьмяротныя прысуды Нюрнбэрскага трыбуналу нацысцкім злачынцам

Нюрнбэрскі працэс над нацысцкімі злачынцамі
Нюрнбэрскі працэс над нацысцкімі злачынцамі

Падзеі 16 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

У гэты дзень

1384 — у Кракаве каранаваная Ядзьвіга, будучая жонка вялікага князя літоўскага Ягайлы.

1813 — пачалася «Бітва народаў» пад Ляйпцыгам, у якой удзельнічалі войскі Францыі, Райнскага зьвязу, Польшчы, Аўстрыі, Прусіі, Расеі і Швэцыі. Бітва працягвалася чатыры дні і завяршылася паразай арміі Напалеона.

1923 — заснаваная кінакампанія Ўолта Дыснэя.

Уолт Дыснэй
Уолт Дыснэй

1945 — у Канадзе заснавалі Харчовую і сельскагаспадарчую арганізацыю Аб’яднаных Нацыяў для барацьбы з голадам, паляпшэньня харчаваньня і разьвіцьця сельскай гаспадаркі. З 1981 году 16 кастрычніка адзначаецца Сусьветны дзень харчаваньня.

1946 — выкананы сьмяротны прысуд Нюрнбэрскага трыбуналу нацысцкім злачынцам. Сярод пакараных сьмерцю:

  1. міністар замежных спраў Ёахім фон Рыбэнтроп,
  2. фэльдмаршал Вільгельм Кайтэль,
  3. кіраўнік Галоўнага ўпраўленьня імпэрскай бясьпекі Эрнст Кальтэнбрунэр,
  4. нацысцкі ідэоляг Альфрэд Розэнбэрг,
  5. кіраўнік акупаванай Польшчы Ганс Франк.
  6. міністар унутраных справаў нацысцкай Нямеччыны Вільгельм Фрык,
  7. адзін з галоўных ідэолягаў антысэмітызму, выдавец газэты Der Stürmer Юліюс Штрайхер,
  8. адказны за прымусовую адпраўку людзей на працу ў Нямеччыну Фрыц Заўкель,
  9. начальнік штабу апэратыўнага кіраўніцтва Вярхоўнага камандаваньня вэрмахту Альфрэд Ёдль,
  10. адзін з арганізатараў далучэньня Аўстрыі да нацысцкай Нямеччыны, кіраўнік акупацыйнай адміністрацыі ў Нідэрляндах Артур Зэйс-Інкварт.

Асабісты сакратар Гітлера Марцін Борман быў асуджаны завочна (на той момант ён быў ужо быў год як мёртвы, але гэтага на той час яшчэ ня ведалі).

Вайскавод люфтвафэ Герман Гёрынг напярэдадні скончыў жыцьцё самагубствам.

1964 — Кітай правёў першае выпрабаваньне ядзернай зброі.

1978 ― Караль Вайтыла абраны папам Рымскім, ён узяў сабе імя Ян Павал ІІ.

Помнік Яну Паўлу ІІ у Магілёве
Помнік Яну Паўлу ІІ у Магілёве
Папа Ян Павал І (зьлева) падчас сустрэчы з Кракаўскім арцыбіскупам кардыналам Каралем Вайтылам 3 верасьня 1978 году. Ян Павал І раптоўна памёр 28 верасьня таго ж году. Ягоны пераемнік Ян Павал ІІ быў пантыфікам амаль 27 гадоў
Папа Ян Павал І (зьлева) падчас сустрэчы з Кракаўскім арцыбіскупам кардыналам Каралем Вайтылам 3 верасьня 1978 году. Ян Павал І раптоўна памёр 28 верасьня таго ж году. Ягоны пераемнік Ян Павал ІІ быў пантыфікам амаль 27 гадоў

У гэты дзень нарадзіліся

1854 — Оскар Уайлд, ірляндзкі англамоўны пісьменьнік, аўтар «Партрэта Дарыяна Грэя».

Оскар Уайлд
Оскар Уайлд

1864 — Антон Ясінскі, гісторык, прафэсар БДУ, акадэмік.

1886 — Давід Бэн-Гурыён, адзін зь лідэраў сіянісцкага руху і стваральнік сучаснага Ізраілю.

Давід Бэн-Гурыён
Давід Бэн-Гурыён

1890 — Майкл Колінз, ірляндзкі нацыянальны герой, рэвалюцыянэр, палітычны і вайсковы дзяяч.

1912 — Андрэй Ушакоў, паэт, загінуў на фронце ў 1941-м пры пераправе праз Сож.

1927 — Гюнтэр Грас, нямецкі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры (1999).

Гюнтэр Грас падчас уручэньня Нобэлеўскай прэміі ў 1999 годзе
Гюнтэр Грас падчас уручэньня Нобэлеўскай прэміі ў 1999 годзе

1935 — Барыс Забораў, беларускі мастак, скульптар, графік і кніжны ілюстратар. Сярод іншых афармляў кнігі Купалы і Шэксьпіра. У 1980 годзе пераехаў у Парыж, дзе атрымаў міжнароднае прызнаньне.

Рыгор Барадулін, Васіль Быкаў, баўгарскі паэт Георгі Вылчаў і Барыс Забораў
Рыгор Барадулін, Васіль Быкаў, баўгарскі паэт Георгі Вылчаў і Барыс Забораў

1940 — Алесь Шатэрнік, скульптар і жывапісец.

Алесь Шатэрнік
Алесь Шатэрнік

1948 — Яўген Сямашка, журналіст і гісторык.

1957 ― Сяржук Сокалаў-Воюш, беларускі бард, пісьменьнік, журналіст.

Сяржук Сокалаў-Воюш
Сяржук Сокалаў-Воюш

У памяці

1553 — Люкас Кранах-старэйшы, нямецкі мастак.

Люкас Кранах-старэйшы. «Паляваньне на аленя курфюрста Фрыдрыха Мудрага» (1529)
Люкас Кранах-старэйшы. «Паляваньне на аленя курфюрста Фрыдрыха Мудрага» (1529)

1683 — Мікалай Уладыслаў Пшазьдзецкі, вайсковы і палітычны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

1793 — Марыя Антуанэта, француская каралева, пакараная адсячэньнем галавы паводле прысуду рэвалюцыйнага трыбуналу.

Марыя Антуанэта перад экзэкуцыяй
Марыя Антуанэта перад экзэкуцыяй

1896 —Марыя Багдановіч (у дзявоцтве Мякота), маці будучага беларускага паэта Максіма Багдановіча. Яна памерла ад сухотаў у 27 гадоў, калі Максіму было толькі пяць. Пахаваная ў Горадні.

2005 — упершыню правялі штомесячны Дзень беларускай салідарнасьці. Людзі ўвечары гасілі сьвятло і запальвалі сьвечкі ў вокнах на знак падтрымкі рэпрэсаваных. Акцыя трывала некалькі гадоў.

2006 — Яўген Лугін, афіцэр, актывіст Згуртаваньня беларускіх вайскоўцаў, заснавальнік і кіраўнік Сялянскай партыі.

2022 — Алена Міхалюк, дзяячка эміграцыі, старшыня Згуртаваньня беларусаў у Вялікай Брытаніі. З 1982 году ўваходзіла ў Раду Беларускай Народнай Рэспублікі.

Тэмы гэтага артыкулу
​
XS
SM
MD
LG