Экс-журналістка Беларускай тэлевізіі Ксенія Луцкіна, якая адразу ж пасьля выбараў звольнілася зь дзяржканалу і марыла стварыць альтэрнатыўнае тэлебачаньне, ужо 11 месяцаў знаходзіцца на Валадарцы. У яе рэзка пагоршылася здароўе, два разы на дзень колюць абязбольвальныя прэпараты.