За апошнія паўтара года многіх беларусаў пазвальнялі «за палітыку». Сытуацыя ў кожнага ўнікальная. Унівэрсальнасьць гісторый у тым, што зь лёгкасьцю звальнялі як унікальных адмыслоўцаў зь вялізным досьведам, так і маладых спэцыялістаў. Прычым з аднолькавай фармулёўкай: «Вы самі ўсё разумееце».
У будынку Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа 16 лістапада адкрылі мэмарыял, прысьвечаны памяці журналістаў нашага радыё, якія былі забітыя або загінулі пры выкананьні сваіх прафэсійных абавязкаў.
Тысячакілямэтровая сьцяна з калючага дроту, якая будуецца на дзяржаўнай мяжы Беларусі з Польшчай, Літвой і Латвіяй, дрэнна адаб’ецца на жыцьці дзікіх жывёлаў.
Шэраг эўрапейскіх палітыкаў, у тым ліку ў Польшчы, Нямеччыне і Літве, заявілі, што Пуцін мае непасрэднае дачыненьне да разьвязанага на беларуска-польскай мяжы міграцыйнага крызісу. Што піша пра сытуацыю зь мігрантамі расейская прэса?
Працэс пачаўся ў гарадзкім судзе Менску раніцай 15 лістапада. Шматдзетную маці абвінавачваюць па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэксу.
У Менску ў закрытым рэжыме праходзіць суд над зьняволенымі актывістамі анархісцкага руху.
Усяго па «справе карагодаў» асуджаныя 102 чалавекі.
Свабода расказвае пра людзей, чые імёны зьвязаныя з «плошчай Перамен», менскім дваром на скрыжаваньні вуліц Чарвякова, Кахоўскай і Сморгаўскага тракту, які стаў сымбалем пасьлявыбарных пратэстаў у Беларусі.
Адзін зь мігрантаў, імя якога ёсьць у рэдакцыі, расказаў Свабодзе ўначы, што сілавікі адбіраюць маладых людзей і штурхаюць іх на прарыў польскай мяжы.
15 лістапада, у міжнародны Дзень пісьменьнікаў у зьняволеньні, Радыё Свабода і Беларускі ПЭН-цэнтар абвесьцяць ляўрэатаў прэміі імя Францішка Аляхновіча. Сёньня мы друкуем новы партрэт літаратара, які працягвае творчасьць за кратамі.
Ксіша Ангелава — беларуская мастачка, унучка рэпрэсаванага першага рэктара БНТУ Ніканора Ярашэвіча. Яна іканапісец, а год таму пачала маляваць людзей, якія за сваю грамадзянскую пазыцыю апынуліся ў зьняволеньні. Ужо намалявала 200 партрэтаў.
Менскі гарадзкі суд 11 лістапада не задаволіў пазоў Сьвятланы Гацко да Беларускай чыгункі аб прызнаньні незаконным яе звальненьня і аднаўленьні на працы. «У канцы спытала судзьдзяў, чаму гэтак несправядліва судзяць, дык паўцякалі ад мяне», — расказала Сьвятлана Гацко.
15 лістапада, у міжнародны Дзень пісьменьнікаў у зьняволеньні, Радыё Свабода і Беларускі Пэн-цэнтар абвесьцяць ляўрэатаў прэміі імя Францішка Аляхновіча. Сёньня мы друкуем новы партрэт літаратара, які працягвае творчасьць за кратамі.
Студэнтам беларускіх ВНУ і супрацоўнікам прадпрыемстваў прапаноўваюць зьбіраць грошы і рэчы для дапамогі мігрантам. Сама дзяржава ў гэты ж час можа на іх прысутнасьці зарабіць.
І мэдыкі, і людзі, якія перахварэлі на каранавірус і пнэўманію, сьцьвярджаюць, што нават ачуняўшы, маюць сур’ёзныя ўскладненьні, непрыемныя адчуваньні, доўга ня могуць аднавіцца. Ці магчыма прайсьці нейкую рэабілітацыю? Колькі гэта каштуе?
10 лістапада Вярхоўны суд зьліквідаваў найстарэйшую грамадзкую арганізацыю Беларусі — ГА «Беларускі Народны Фронт „Адраджэньне“».
Суд адбыўся 10 лістапада пасьля пазову Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі грамадзкага аб’яднаньня «БНФ „Адраджэньне“».
Суд Савецкага раёну Гомля разглядае крымінальную справу 40-гадовага Яўгена Маркаўца.
Жыхар Гомля Ільля Міронаў вядомы тым, што напісаў больш за 2 тысячы лістоў падтрымкі палітвязьням. Яго затрымалі 30 верасьня ў «справе аб камэнтарах».
Год таму, 12 лістапада 2020 году, пасьля жорсткага пабіцьця памёр Раман Бандарэнка. Увечары 11 лістапада ён выйшаў у свой двор, куды невядомыя прыехалі зразаць бел-чырвона-белыя стужкі «плошчы Перамен». Больш дадому ён не вярнуўся.
Загрузіць яшчэ