Цягам лета і зімы 2021 году ўлады зьліквідавалі пад трыста недзяржаўных грамадзкіх арганізацый, але палітычныя партыі афіцыйна дзейнічаюць, хаця Міністэрства юстыцыі і абяцае іх перарэгістрацыю.
Злучаныя Штаты Амэрыкі спадзяюцца на дыпляматычны падыход Расеі да ўрэгуляваньня крызісу на мяжы з Украінай.
Згодна з Канстытуцыяй Украіны на Ўзброеныя сілы краіны, як і ў іншых дзяржавах, ускладаюцца задачы па абароне тэрытарыяльнай цэласнасьці і сувэрэнітэту.
Прадстаўнік галоўнага ўпраўленьня выведкі Ўкраіны Вадзім Скібіцкі заявіў, што перакіданьне расейскіх войскаў у Беларусь і ўзмацненьне сухапутнага і супрацьпаветранага кампанэнту сьведчаць аб высокім узроўні ваеннай пагрозы зь беларускага кірунку.
Свабода наведала лягер для ўцекачоў у нямецкім горадзе Зуль і паразмаўляла зь мігрантамі, якія змаглі празь Беларусь трапіць у Эўразьвяз. Яны расказалі, чаму вырашылі скарыстацца «беларускім маршрутам», колькі ім гэта каштавала і хто ў гэтым дапамагаў.
У «працоўных калектывах» і арганізацыях праходзяць абмеркаваньні праекту Канстытуцыі. Свабода прааналізавала выступы чыноўнікаў перад насельніцтвам у розных гарадах і зьвяртае ўвагу на характэрныя супадзеньні.
Свабода атрымала поўны тэкст справаздачы аб інцыдэнце з самалётам Ryanair 23 траўня 2021 году.
Дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Франак Вячорка азнаёміўся з дакладам Міжнароднай арганізацыі цывільнай авіяцыі пра інцыдэнт з самалётам Ryanair у небе над Беларусьсю.
Камандуючы сіламі тэрытарыяльнай абароны Ўзброеных сіл Украіны Юры Галушкін заявіў аб паскарэньні разгортваньня вайсковага кампанэнту тэрытарыяльнай абароны.
Цяпер Ільля ў ізалятары на Акрэсьціна. Пра абвінавачаньні пакуль нічога не вядома.
Пячэрскі раённы суд Кіева мае прыняць рашэньне 19 студзеня а 14-й гадзіне.
«Праўладныя тэлеграм-каналы павярнулі сытуацыю так, што нібыта я, бессаромная хлусьлівая зладзейка, наўмысна падтрымала беларускую рэвалюцыю, каб выкруціцца з крымінальнага перасьледу».
14 студзеня ў вёсцы Церуха Гомельскага раёну міліцыя затрымала 68-гадовага Мікалая Віцікава. Сёньня стала вядома, што пракуратура санкцыянавала яму арышт на два месяцы. Цяпер Віцікаў у СІЗА як падазраваны па частцы 1 артыкула 130 Крымінальнага кодэксу — за распальваньне варожасьці.
Пад вартай у СІЗА застаецца 11 чалавек. Двое супрацоўнікаў пад хатнім арыштам, яшчэ двое на свабодзе, але застаюцца абвінавачанымі.
У Службе бясьпекі Ўкраіны назвалі заяву Аляксандра Лукашэнкі пра нібыта сьцягваньне ўкраінскіх войскаў на мяжу зь Беларусьсю «часткай інфармацыйнай вайны».
У лютым 2021 году пад крымінальны перасьлед за «масавыя беспарадкі» і «гвалт над міліцыяй» трапіў 17-гадовы жыхар Жлобіна Віталь Прохараў. За ўдзел у акцыі пратэсту 10 жніўня 2020 году ён атрымаў два гады калёніі.
Сьледчыя выставілі Алегу Грузьдзіловічу абвінавачаньне паводле артыкула 342 Крымінальнага кодэксу — арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх.
Пятро Парашэнка вярнуўся ва Ўкраіну 17 студзеня, як ён кажа, пасьля міжнароднага турнэ. Парашэнку пагражае крымінальная адказнасьць.
Суд Савецкага раёну Менску 17 студзеня пачаў разгляд крымінальнай справы супраць журналіста выданьня Tribuna.com Аляксандра Івуліна.
Другі эпізод падкаста доктара Ўладзімера Мартава «На вайне з COVID-19» пра першую хвалю каранавірусу ў Беларусі.
Загрузіць яшчэ