У прыватнасьці, абнародавалі прозьвішчы вайскоўцаў, іхныя званьні, пасады, спэцыяльнасьці, месца рэгістрацыі ці пражываньня, нумары тэлефонаў, у тым ліку і мабільных, ідэнтыфікацыйныя нумары, а таксама інфармацыю пра іхныя аўтамабілі.
У ліку 106 вайскоўцаў — 6 жанчын: адна служыць у гэтай брыгадзе ў аддзеле несакрэтнага справаводзтва, другая — памочніцай начальніка аддзелу штабу, іншыя — спэцыяліст сувязі, начальнік складу навігацыйна-тапаграфічнай службы, прадстаўніца аддзелу кадраў і афіцэр-псыхоляг.
У выведцы падкрэсьлілі, што маюць пэрсанальную інфармацыю і пра сваякоў гэтых вайскоўцаў. Публікаваць інфармацыю вырашылі, каб прымусіць беларускіх вайскоўцаў адмовіцца ад удзелу ў вайне супраць Украіны.
- Украінскі цэнтар «Миротворець», які з 2014 году зьбірае інфармацыю пра асобаў, датычных да злачынстваў супраць Украіны, на сваім сайце прадубляваў сьпіс, дапоўніўшы зьвесткі выведкі фатаздымкамі беларускіх вайскоўцаў.