Паразмаўлялі з доктарам Імке Гансэн пра траўму беларусаў і ўкраінцаў. Ці сапраўды наш досьвед падобны, як правільна сябе паводзіць у крытычных сытуацыях і чаму варта зьвяртацца па дапамогу.
На пачатку году культурная пляцоўка «Арт Сядзіба» абвясьціла, што спыняе сваю працу. Цяпер установа ў стадыі ліквідацыі.
Таксама публікуем інструкцыю, што рабіць, калі хочаш выехаць за мяжу разам са сваім хатнім гадаванцам.
Пагадненьне паміж «Беларуськаліем» і «Літоўскімі чыгункамі» ў Літве прызналі «не адпаведным нацыянальным інтарэсам». Ад 1 лютага перавозкі гэтым шляхам спыняюцца. Што гэта будзе азначаць для экспарту беларускага калію?
Украіна і Азэрбайджан падпісалі мэмарандум аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальнай акцыянэрнай кампаніяй «Нафтогаз України» і азэрбайджанскай нафтавай кампаніяй SOCAR.
Са жніўня 2020 году па сьнежань 2021-га былі прызначаныя новыя кіраўнікі Горадзенскага, Берасьцейскага, Гомельскага, Віцебскага і Магілёўскага аблвыканкамаў. Пакуль на сваёй пасадзе застаецца кіраўнік Менскай вобласьці Аляксандар Турчын. Кіраўнікі зьмяніліся ў 5 з 6 аблвыканкамаў.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі падпісаў зьмены ў закон «Аб публічных закупках», які істотна абмяжоўвае магчымасьць удзелу беларускіх вытворцаў грузавога і пасажырскага транспарту ў тэндэрах па закупках за кошт сродкаў дзяржаўнага бюджэту.
Атака адбылася ў ноч на 14 студзеня.
Сам беларус Віталь Л. і праваабаронцы ўпэўненыя, што іх няма за што судзіць. Яны спадзяюцца на апраўдальны вырак.
Больш за два тыдні праваабаронцы Сяргей Драздоўскі і Алег Граблеўскі з Офісу правоў людзей з інваліднасьцю знаходзяцца ў Нямеччыне. Яны расказалі Свабодзе пра хатні арышт, Валадарку і выезд зь Беларусі. Гэта першае інтэрвію Алега Граблеўскага на волі.
Казахстанскія хлопцы і дзяўчаты расказалі Свабодзе пра тое, чаму пратэсты ня сталі для іх нечаканасьцю, пра сваё стаўленьне да культу асобы Назарбаева і ўводу міратворчых сіл АДКБ для нібыта «нармалізацыі абстаноўкі ў краіне».
Падзеі ў Казахстане пачаліся з росту цэнаў на газ. Параўноўваем цэны на паліва, узровень жыцьця, колькасьць сілавікоў і іншыя лічбы ў Казахстане і Беларусі.
МЗС Беларусі зацьвердзіла кандыдатуру Барыса Грызлова ў якасьці новага амбасадара Расеі ў Беларусі.
13 студзеня з калёніі ў Бабруйску вызваліўся палітвязень Ігар Пражэньнікаў. Ён адбываў пакараньне — паўтара года пазбаўленьня волі за ўдзел у «Маршы вызваленьня палітвязьняў». Марш праходзіў 4 кастрычніка 2020 году.
У Менску заявілі, што паставяць помнік мітрапаліту Філарэту, які памёр у 2021 годзе. Свабода згадала, каму яшчэ ставілі помнікі ў Беларусі за апошняе дзесяцігодзьдзе.
Юльляна родам зь Менску, але жыве ў Алматы пяты год, выкладае ангельскую мову ў прыватнай установе. Калі ў Беларусі ёй і калегам прапанавалі папрацаваць у Казахстане, то пагадзілася толькі яна, пра што сёньня ні кроплі не шкадуе.
Беларусь у 2021 годзе прадала Ўкраіне рэкордны за апошнія сем гадоў аб’ём электраэнэргіі — 1,176 мільярда кВт-гадзін.
Радыё Свабода атрымала пацьверджаньне гэтай інфармацыі ад сваіх крыніц.
Агулам у Беларусі ўлады ліквідавалі пад 300 грамадзкіх арганізацый розных напрамкаў.
Расейскі сатырык, пісьменьнік, публіцыст, паэт і драматург Віктар Шэндэровіч у інтэрвію Свабодзе расказаў пра прычыны адʼезду з Расеі і патлумачыў, чаму ня мае аптымізму наконт сытуацыі ў Беларусі ў бліжэйшыя гады.
Загрузіць яшчэ