Старшыня суду Чачэрскага раёну Пятро Цыганок вынес прысуд па крымінальнай справе ў дачыненьні да траіх маладых людзей. Іх абвінавацілі ў тым, што яны наклеілі некалькі налепак на слупы. Вадзім Дзенісенка атрымаў 2 з паловай гады калёніі, Мікіта Хількевіч і Рыта Зотава — па 2 гады калёніі.
Вядомы мастак Алесь Цыркуноў быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі 10 сакавіка, калі прыйшоў на суд над паплечнікам па творчай суполцы «Пагоня» Алесем Пушкіным. Творцу асудзілі на 15 сутак зьняволеньня.
Расейская прапаганда абвінавачвае Ўкраіну ў распрацоўцы хімічнай і біялягічнай зброі. Тлумачым, чым адна адрозьніваецца ад другой, калі і хто яе выкарыстоўваў у сьвеце і дзе яна ёсьць дагэтуль.
За першы месяц баявых дзеяньняў ва Ўкраіне у Беларусі былі пашкоджаныя каля дзясятка элементаў чыгуначнай інфраструктуры.
У Мазыры цягам мінулага тыдня затрымалі 33 чалавекі. Большасьць зь іх асуджаныя на арышт за падпіскі на «дэструктыўныя» тэлеграм-каналы. Дзьве маладыя жанчыны пад крымінальным перасьледам.
Журналісту Алегу Грузьдзіловічу вынесьлі вырак у судзе Савецкага раёну Менску апоўдні 3 сакавіка. Ён абскардзіў вырак у гарадзкім судзе.
Ад жніўня 2020 году падабенстваў паміж Рэспублікай Беларусьсю і самаабвешчанымі ўтварэньнямі на тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласьцей Украіны штораз больш.
Свабода працягвае сачыць за падзеямі расейскага ўварваньня ва Ўкраіну. Вайна ідзе з 24 лютага, загінулі тысячы цывільных і вайскоўцаў, звыш 3 мільёнаў чалавек сталі ўцекачамі. Расейскімі ракетамі і бомбамі разбураныя аб’екты інфраструктуры.
Свабода працягвае сачыць за падзеямі расейскага ўварваньня ва Ўкраіну. Вайна ідзе з 24 лютага, загінулі тысячы цывільных і вайскоўцаў, звыш 3 мільёнаў чалавек сталі ўцекачамі. Расейскімі ракетамі і бомбамі разбураны аб’екты інфраструктуры.
Расейскія войскі ў вайне супраць Украіны працягваюць актыўна выкарыстоўваць транспартную сетку Беларусі, гаворыцца ў вячэрняй зводцы Генштабу Ўзброеных сіл Украіны.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн, які завяршае сваю паездку па Эўропе, выступіў у Польшчы зь вялікай прамовай пра вайну ва Ўкраіне. Пра што гаварыў Байдэн.
Так Байдэн пракамэнтаваў паводзіны Пуціна ў адказ на пытаньне рэпарцёра пасьля сустрэчы з украінскімі ўцекачамі ў цэнтры прыёму на нацыянальным стадыёне ў Варшаве.
12-гадовая беларуска Варвара жыве з бацькамі ў Чэхіі. Яна паўтары гады зьбірала грошы на сваю мару — дрон. Але цяпер вырашыла аддаць яго ўкраінскім вайскоўцам.
Гэта ня першы выпадак, калі беларускія сілавікі выкарыстоўваюць расейскую сымболіку.
Яны прагуляліся па вуліцах Менску з парасонамі колераў украінскага сьцяга і бел-чырвона-белымі стужкамі.
Офіс генэральнага пракурора Ўкраіны заявіў аб гібелі 135 украінскіх дзяцей ад расейскай агрэсіі з 24 лютага.
Прадстаўнікі Святланы Ціханоўскай правялі шэраг сустрэч у Кіеве, каб выказаць падтрымку Ўкраіне і ўкраінскаму народу ў вайне з Расеяй.
25 сакавіка, у Дзень Волі гурт KRIWI прэзэнтуе сваю новую песьню, прысьвечаную палітвязьням Беларусі і ўсім тым, хто не забываецца пра іх, падтрымлівае і піша лісты.
Падарунак слухачам Свабоды на 25 сакавіка — жывы аўдыёархіў.
Загрузіць яшчэ