- Вы кожны дзень узаемадзейнічаеце з Уладзімірам Пуціным. Паглядзіце, што ён зрабіў з гэтымі людзьмі. Што гэта прымушае вас думаць? – запытаўся карэспандэнт.
- Ён мясьнік, вось што я думаю, – адказаў Байдэн.
Прэс-сакратар Пуціна Дзьмітрый Пяскоў пракамэнтаваў словы Байдэна.
«Новыя абразы на адрас Пуціна яшчэ больш звужаюць акно магчымасьцяў для наладжваньня адносін Расеі і ЗША». «Дзіўна чуць абвінавачваньні ад чалавека, які заклікаў бамбаваць Югаславію і забіваць людзей», – сказаў ён.
Раней Байдэн ужо называў Пуціна «крывавым дыктатарам», «заўзятым бандытам» і «ваенным злачынцам».
Джо Байдэн знаходзіцца ў Польшчы, каб прадэманстраваць падтрымку ўсходняга флянгу альянсу NATO падчас расейскага ўварваньня ва Ўкраіну.
На пытаньне, ці зьмяніла Расея сваю стратэгію ва Ўкраіне ад часу ўварваньня, Байдэн адказаў: «Я ня ўпэўнены, што зьмяніла».
- З прыкладна 3,8 млн уцекачоў, якія пакінулі Ўкраіну, больш за 2 мільёны чалавек уцяклі ад вайны ў Польшчу.