Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пантонны мост каля Петрыкава дэмантавалі. ВІДЭА


Спадарожнікавае фота пераправы праз Прыпяць каля Петрыкава
Спадарожнікавае фота пераправы праз Прыпяць каля Петрыкава

17 і 18 сакавіка жыхары Петрыкава заўважылі, што каля паромнай пераправы праз Прыпяць пачалі будаваць пантонны мост.

У гэты ж час на мясцовую чыгуначную станцыю Муляраўка прыехалі некалькі дзясяткаў танкаў і іншай вайсковай тэхнікі. Адмысловымі плятформамі, якія суправаджаліся сырэнамі, танкі перавозілі ў Петрыкаў, дзе яны езьдзілі проста па цэнтры гораду.

27 сакавіка мясцовыя жыхары зафіксавалі, што пантонны мост зьнік. Здымкі са спадарожнікаў пацьвердзілі, што мост пачалі будаваць, але ўжо 20 сакавіка яго дэмантавалі. Куды падзеліся танкі і чаму прыбралі мост, невядома.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG