Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пераправа для танкаў у Петрыкаве. ВІДЭА


Зьнішчаныя расейскія танкі. Ілюстрацыйны здымак
Зьнішчаныя расейскія танкі. Ілюстрацыйны здымак

На чыгуначнай станцыі Муляраўка, што ў Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласьці, разгружаюць расейскую бранятэхніку: танкі, БТРы, САУ (самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі).

17 і 18 сакавіка мясцовыя жыхары бачылі, што тэхніка ехала празь Петрыкаў. З чыгункі да гораду танкі і іншую зброю падвозяць адмысловыя грузавікі з плятформамі, якія езьдзяць у суправаджэньні міліцэйскіх машын зь мігалкамі і сырэнамі.

У Петрыкаве праз Прыпяць будуюць пантонную пераправу, празь якую можна будзе трапіць у Лельчыцкі раён, які мяжуе з Украінай.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG