Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія войскі пакінулі Чарнобыльскую АЭС і вывезьлі з сабой украінскіх байцоў Нацгвардыі


Чарнобыльская АЭС
Чарнобыльская АЭС

Расейскія войскі, якія захапілі Чарнобыльскую АЭС і іншыя аб’екты ў «зоне адчужэньня», пакідаюць электрастанцыю.

Паводле інфармацыі ўкраінскага «Энэргаатаму», расейскія войскі заявілі пэрсаналу станцыі пра намер пакінуць Чарнобыльскую АЭС.

Пазьней Дзяржаўнае агенцтва Ўкраіны па кіраваньні зонай адчужэньня абнавіла інфармацыю, паведаміўшы, што расейцы пакінулі станцыю і на цяперашні момант староньніх асобаў на пляцоўцы Чарнобыльскай АЭС няма.

Пакідаючы Чарнобыльскую АЭС, расейскія вайскоўцы вывезьлі з сабой украінскіх байцоў Нацыянальнай гвардыі, якія ахоўвалі станцыю і знаходзіліся ў палоне з 24 лютага. Пра гэта паведаміў мэр Славуціча Юры Фамічоў. Інфармацыю пацьвердзілі выданьню Українська правда ў прэс-службе Нацгвардыі Ўкраіны.

«Энэргаатам» таксама паведамляе, што пацьвердзілася інфармацыя пра пабудаваныя ў «Рудым лесе» ўмацаваньні і выкапаныя акопы. Гэты лес лічыцца самым забруджаным радыяцыяй у зоне адчужэньня, таму падобная дзейнасьць можа істотна адбіцца на здароўі тых, хто яе выконваў.

  • Расейскія войскі занялі Чарнобыльскую АЭС 24 лютага. Ва Ўкраіне заявілі, што ад таго часу на станцыі амаль месяц працавала адна зьмена. Пэрсанал на ЧАЭС зьмянілі толькі на мінулым тыдні, паведаміла віцэ-прэм’ерка Ўкраіны Ірына Верашчук. Расейскія вайскоўцы таксама захапілі Запароскую АЭС.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG