Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне прызналі, што Чарнобыльская АЭС атрымлівае электраэнэргію зь Беларусі


Чарнобыльская АЭС
Чарнобыльская АЭС

Замежныя СМІ са спасылкай на неназванага амэрыканскага чыноўніка паведамілі, што расейскія войскі, якія занялі Чарнобыльскую атамную электрастанцыю 24 лютага, нібыта пачалі пакідаць яе.

Кіраўнік Дзяржаўнага агенцтва Ўкраіны ў кіраваньні зонай адчужэньня Яўген Крамарэнка заявіў, што сыстэмы бясьпекі захопленай расейскімі вайскоўцамі Чарнобыльскай АЭС падтрымліваюцца дзякуючы беларускай электраэнэргіі.

«Станцыя сілкуецца. Але сілкуецца за кошт Беларусі. На тэрыторыі самога Чарнобылю і іншых тэрыторыяў зоны адчужэньня энэргазабесьпячэньня няма», — паведаміў Яўген Крамарэнка ўвечары 30 сакавіка ў эфіры ўсеўкраінскага тэлемаратону.

Паводле яго, супрацоўнікі станцыі, якія 20 сакавіка замянілі пэрсанал, што працаваў ад моманту захопу ЧАЭС, здольныя ўтрымаць станцыю ў бясьпечным рэжыме.

«Мы ня бачым тут ніякіх рызыкаў», — дадаў ён.

Яўген Крамарэнка адзначыў, што разьмешчаныя ў зоне адчужэньня палігоны ядзерных адходаў такія ж небясьпечныя, як і сама Чарнобыльская атамная станцыя.

«Мы ня ведаем узроўню радыяцыйнага забруджаньня гэтых аб’ектаў», — патлумачыў кіраўнік агенцтва. Паводле яго, аўтаматычная сыстэма кантролю радыяцыйнага забруджваньня дагэтуль не працуе.

Чарнобыльская АЭС была захопленая расейскімі войскамі 24 лютага; 6 лютага расейскія захопнікі ўзялі пад кантроль і Запароскую АЭС. Ва ўрадзе Ўкраіны заявілі, што «дзеяньні баевікоў Расеі на ядзерных аб’ектах Украіны пагражаюць экалягічнай трагедыяй усёй Эўропы».

Цяпер на Запароскай АЭС 50 адзінак вайсковай тэхнікі і каля 500 салдатаў РФ, у агенцтве «Енергоатом» Украіны кажуць, што «пэрсанал станцыі працуе пад рулямі захопнікаў».

Замежныя сродкі масавай інфармацыі са спасылкай на неназванага амэрыканскага вайсковага чыноўніка паведамілі, што расейскія войскі, якія занялі Чарнобыльскую атамную электрастанцыю 24 лютага, нібыта пачалі пакідаць ЧАЭС.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG