28 красавіка ў Менску адбылося ўручэньне прэміі Цёткі, якой узнагароджваюцца аўтары дзіцячых кніг і мастакі за найлепшы твор і мастацкае афармленьне.
Зона, зарасьці, руіны, браканьеры — поўны экскляў Расейскай Фэдэрацыі на тэрыторыі Беларусі знаходзіцца ў Добрускім раёне Гомельскай вобласьці.
У чым заключалася хуліганства, калі менавіта будзе суд і чаму цэлы дзень пра затрыманьне нікому не паведамлялася, не гаворыцца.
Наваполацкі праваабаронца Зьміцер Салаўёў лічыць, што рашэньне мясцовых уладаў № 858 ад 11.09.2011 году, дзе гаворыцца пра неабходнасьць заключаць дамовы і папярэдне аплачваць паслугі па ахове мерапрыемства, мэдычнага абслугоўваньня і прыбіраньня сьмецьця, супярэчыць заканадаўству Рэспублікі Беларусь.
Сыход Міхася Паўлава стаў шокам для ўсіх, хто яго ведаў. Гэта была знакавая фігура Віцебску — гораду, для якога ён зрабіў вельмі шмат.
Былы кіраўнік стледчага ізалятара нумар 1 горада Менска Алег Алкаеў заклікае ня маючы доказаў, публічна не называць нікога агентам, бо гэта толькі на руку спэцслужбам. А колішні палітвязень, сябра анархісцкага руху Ігар Аліневіч раіць рабіць высновы перш за ўсё для сябе.
Судзьдзя Віцебскага абласнога суду Ірына Смалякова пакінула бязь зьменаў пастанову аршанскага суду, які аштрафаваў блогерку Юлію Гранкову за анлайн-трансьляцыю ў «Аднаклясьніках». Вэрдыкт — «незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі сродку масавай інфармацыі».
Малітву па бязьвінна загінулых прамовіў сьвятар грэка-каталіцкай канфэсіі айцец Зьміцер, а маліліся зь ім разам віцебскія актывісты, пераважна ўдзельнікі ініцыятывы «Хайсы́», названай паводле вёскі ў Віцебскім раёне.
У Кастрычніцкім райсудзе Віцебску сёньня разьбіралі справу Юрыя Лыншы — хлопца, які ішоў на чале калёны 26 лютага, калі ў Віцебску адбываўся «Марш недармаедаў»
Дэбіторская запазычанасьць у Беларусі на 1 сакавіка 2017 году склала 30 мільярдаў рублёў, а крэдыторская — больш за 38 мільярдаў, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.
«Людзі, якія займаюць пасады ва ўладзе, ня ў стане камунікаваць з грамадзянскай супольнасьцю», — кажа Ігар Чарняўскі, гісторык, археоляг, былы начальнік упраўленьня па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры.
Каля 100 чалавек узялі ўдзел у дазволеным гарадзкімі ўладамі мітынгу за правы і свабоды грамадзян у Бабруйску. Арганізатары сказалі, што асноўная тэма акцыі — патрабаваньне адмяніць дэкрэт «пра дармаедаў».
Увечары 8 красавіка на захадзе Масквы адбылося сутыкненьне электрычкі і цягніка Масква — Берасьце, які адправіўся зь Беларускага вакзалу.
Рабаўніцтва банку, якое адбылося ў пачатку сакавіка ў аграгарадку Фарынава, зрабілася для мясцовай міліцыі нагодай для затрыманьня актывістаў.
27-гадовага журналіста-фрылансэра з Воршы, якога асудзілі за нібыта ўдзел у несанкцыянаванай акцыі, сустракалі віцебскія калегі, сябры і родныя.
Такую інфармацыю Радыё Свабода паведаміў галоўны рэдактар Regnum Мадэст Колераў.
Памёр мастак і грамадзкі актывіст Гілбэрт Бэйкер — стваральнік вясёлкавага прайд-сьцягу, міжнароднага сымбалю ЛГБТ-супольнасьці. Як паведамляе BBC, ён памёр 30 сакавіка ў сябе дома ў Нью-Ёрку ў сьне; яму было 65 гадоў. Пра прычыну сьмерці не гаворыцца.
Гарадзенскі гісторык Васіль Герасімчык напісаў кнігу «Канстанцін Каліноўскі. Асоба і легенда». Мэтай было ня проста паказаць «халодныя факты», але тое, як некаторыя маглі перарастаць у легенду, кажа аўтар.
Базавая арэндная велічыня ў Беларусі з 1 красавіка павялічана да 15,2 рубля. Такое павялічэньне прадугледжана пастановай Савета Міністраў № 182. Павелічэньне склала 1,6 рубля.
Зь СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага ў Менску вызвалілі чатырох з шасьці сябраў «Маладога фронту», якія былі затрыманыя па справе «Белага легіёну».
Загрузіць яшчэ