Аляксандар Лукашэнка накіраваў сёньня віншаваньне Ўладзімеру Пуціну з нагоды так званага Дня яднаньня народаў дзьвюх краін. Пра гэта паведамляе прэсавая служба кіраўніка беларускай дзяржавы.
Дэпутаты зьбіраюцца ратыфікаваць некалькі міжнародных дамоваў. Сярод іх у прыватнасьці — паміж Рэспублікай Беларусь і Міжнародным банкам рэканструкцыі і разьвіцьця, паміж урадамі Беларусі і Аргентыны аб узаемных бязьвізавых паездках грамадзян.
Яшчэ дваім выстаўленыя абвінавачаньні па справе «Белага Легіёну». Алесю Яўдаху і Ўладзімеру Румянцаву таксама прад’явілі абвінавачваньне ў «падрыхтоўцы масавых беспарадкаў».
У Менску актывісты выйшлі да будынку КДБ на акцыю «Патрыёт — не злачынец».
Паразай скончылася спроба аспрэчыць пакараньне, вынесенае за сьвяткаваньне Дня Волі.
Вользе Жураўскай так і не ўдалося пераканаць судзьдзю, што яна ня брала ўдзелу ў акцыі, а толькі здымала відэа для свайго каналу. Суд пастанавіў пакараць блогерку штрафам у памеры 15 базавых велічынь.
29 сакавіка пасьля 15 сутак арышту выйшлі на волю магілёўскія актывісты — старшыня абласной філіі АГП Уладзімер Шанцаў і прадстаўнік БХД Алег Аксёнаў, асуджаныя за арганізацыю і ўдзел у «Маршы недармаедаў», які адбыўся 17 лютага.
Працэсы над 9 удзельнікамі акцый 25 і 26 сакавіка праходзілі ў Кастрычніцкім райсудзе. Справы актывістаў, журналістаў, праваабаронцаў і шараговых грамадзян разьбіралі адразу некалькі судзьдзяў.
У Воршы на плошчу каля Дому гандлю выйшлі пара дзясяткаў чалавек. Узбоч плошчы быў прыпаркаваны аўтазак, а міліцыя папярэдзіла прысутных, што «тут зьбірацца нельга», — кажа сябар КХП БНФ Юры Конышка.
Так у народзе называюць мікраскапічны кавалак гаспадарчага мыла, які разам зь невялікім скруткам туалетнай паперы выдаюць у якасьці санітарна-гігіенічных сродкаў насельнікам менскага Цэнтру ізаляцыі правапарушальнікаў.
Савецкі суд Гомля арыштаваў блогера Максіма Філіповіча яшчэ на пяць сутак.
Свабода зьвязалася з намесьніцай начальніка аддзелу адукацыі, спорту і турызму Ленінскага раёну гораду Бабруйску Аленай Мельнік. Пра затрыманьні яна даведалася ад нашай карэспандэнткі і была вельмі зьдзіўленая.
Кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства Літвы Лінас Лінкявічус называе словы Лукашэнкі пра тое, што ў Літве маглі рыхтаваць узброеных правакатараў, выдумкай і высмактанымі з пальца небыліцамі.
Сілавыя структуры зрабілі ўсё, каб віцебскія актывісты ня трапілі на акцыю, яшчэ на пачатку сакавіка анансаваную «Радай дэмакратычных арганізацый і неабыякавых грамадзян Віцебску».
Актывіста кампаніі «Гавары праўду» Ігара Грышанава трэці дзень утрымліваюць у аршанскім ізалятары.
У Аршанскім раённым судзе разгледзелі справу сустаршыні БХД Паўла Севярынца, затрыманага 12 сакавіка пасьля «Маршу недармаедаў». Яго пакаралі 15 суткамі арышту
У Горадні адзначылі 75-ю гадавіну прафэсара Міхася Ткачова, які памёр у 1992 годзе. У Цэнтры гарадзкога жыцьця сабраліся пераважна тыя, хто некалі наведваў гісторыка-культурны клюб «Паходня», прэзыдэнтам якога быў гісторык і археоляг Ткачоў.
Правааабаронца Леанід Сьвецік падаваў заяўку ў адміністрацыю Чыгуначнага раёну з тым, каб правесьці імпрэзу ў Парку культуры і адпачынку чыгуначнікаў — адмыслова вызначаным месцы для правядзеньня масавых мерапрыемстваў.
Ва Ўправе БНФ сьвяточнай вечарынай адзначылі 99-я ўгодкі прыняцьця Другой устаўной граматы БНР.
Ігара Казьмерчака, кіраўніка моладзевага грамадзкага абʼяднаньня «Зьвяз», 9 сакавіка выклікаў на гутарку сьледчы.
Загрузіць яшчэ