Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На акцыі салідарнасьці каля КДБ затрымалі пяць ўдзельнікаў

У Менску актывісты выйшлі да будынку КДБ на акцыю «Патрыёт — не злачынец».

Адразу на пачатку міліцыя затрымала Паўла Севярынца. Яго пасадзілі ў машыну і павезьлі ў пастарунак. Затрымалі і пэнсіянэрку Ніну Багінскую, пісьменьніка Анатоля Кудласевіча.

Алёна Волкава
, якая падышла да будынку КДБ, сказала, што яе сябра незаконна затрымалі і падазраюць у масавых беспарадках. «Гэта несправядліва і нячэсна, прыйшла падтрымаць».

Супрацоўнікі міліцыі правяраюць дакумэнты і рэчы ва ўсіх, хто падыходзіць да будынку, і не дазваляюць затрымлівацца.

Усяго на 19:30 вядома, што затрымана пяць чалавек.

Пазьней стала вядома, што Ніну Багінскую вызвалілі, склаўшы на яе пратакол за «парушэньне грамадзкага парадку».
Паказаць яшчэ

1
Затрымліваюць Паўла Севярынца
2

Затрымліваюць Паўла Севярынца

Затрымліваюць Анатоля Кудласевіча
3

Затрымліваюць Анатоля Кудласевіча

4
5
Затрымліваюць Ніну Багінскую
6

Затрымліваюць Ніну Багінскую

7
8

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG