Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску адзначылі 99 год Другой устаўной граматы БНР


Падчас імпрэзы

Ва Ўправе БНФ сьвяточнай вечарынай адзначылі сотыя ўгодкі прыняцьця Другой устаўной граматы БНР.

На вечарыне выступілі барды Анатоль Кудласевіч, Андрэй Мельнікаў і Зьміцер Захарэвіч.

Імпрэза прымеркаваная да стагодзьдзя Першага ўсебеларускага кангрэсу (5 сьнежня 1917 году) і 99-годзьдзя Другой устаўной граматы да народаў Беларусі, прынятай выканаўчым камітэтам Першага ўсебеларускага кангрэсу ў Менску 9 сакавіка 1918 году. Гэтыя падзеі наўпрост паўплывалі на абвяшчэньне Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка 1918 году.

«Падобныя вечарыны, круглыя сталы, сустрэчы ствараюць атмасфэру сьвята, бо насамрэч 25 сакавіка для нас сьвята, дзень, калі было заяўлена на ўвесь сьвет, што беларусы маюць права мець незалежнасьць», — заявіў Юрась Губарэвіч, старшыня руху «За свабоду».

У нядзелю 12 сакавіка адзначаць стагодзьдзе беларускага значка — бел-чырвона-белага знаку, які раздавалі на вуліцах Менску пасьля Лютаўскай рэвалюцыі.

XS
SM
MD
LG