Лінкі ўнівэрсальнага доступу

28 красавіка ў Менску адбылося ўручэньне прэміі Цёткі, якой узнагароджваюцца аўтары дзіцячых кніг і мастакі за найлепшы твор і мастацкае афармленьне.

Найлепшым творам названа кніга Ўладзімера Арлова «Айчына». За яе мастацкае афармленьне атрымаў прэмію Павал Татарнікаў.

На прэмію імя Цёткі за найлепшую дзіцячую кніжку сёлета былі кандыдатамі 60 выданьняў, паведамляе сайт ciotka.by.

Заснавальнікі прэміі Цёткі — Беларускі ПЭН-цэнтар, Саюз беларускіх пісьменьнікаў і дабрачынны фонд «Вяртаньне».

Прэмія сёлета ўручана другі раз, летась яе атрымалі Надзея Ясьмінска за кнігу «Сем ружаў» і мастачка Кацярына Дубовік за ілюстрацыі да гэтай жа кнігі.

Апякункай прэміі за найлепшую беларускую кнігу для дзяцей і падлеткаў абралі Алаізу Пашкевіч (Цётку), аўтарку «Першага чытаньня для дзетак беларусаў», рэдактарку часопіса для дзяцей і моладзі «Лучынка», стваральніцу беларускай школы ў Вільні, пачынальніцу масавай беларускамоўнай адукацыі.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG